Адкрыць галоўнае меню

Беларускае згуртаванне вайскоўцаў (БЗВ) — непалітычны грамадскі добраахвотны рух, у якім незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, палітычных поглядаў і членства ў іншых рухах і партыях, на дэмакратычных пачатках аб'ядноўваюцца былыя вайскоўцы сапраўднай службы або ў адстаўцы, а таксама калектыўныя члены — іншыя грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі. Заснавана 19 — 20 жніўня 1991 г. у Мінску падчас жнівеньскага путчу 1991 г. Устаноўчы з'езд адбыўся 12 — 13 кастрычніка 1991 у Мінску. Зарэгістравана ў снежні 1991 г. Вышэйшы орган БЗВ — з'езд. Паміж з'ездамі кіраўніцтва ажыццяўляецца каардчнацыйнай і выканаўчай радамі. Старшыня М. В. Статкевіч. Аснову БЗВ складалі суполкі ў гарнізонах і вайсковых аддзелах. Вытокам БЗВ з'ўляецца рух патрыятычных вайскоўцаў, якія ўваходзілі з 1989 г. у гурткі Таварыства беларускай мовы ў Барысаве, Бярозе, Мінску, Казахстане, Маскве, Цверы і інш.

Беларускае згуртаванне вайскоўцаў
Патрыятычны рух БЗВ запасу, асоб у адстаўцы і іншых грамадзян (з 10 сакавіка 1995 года), БЗВ (абрэвіятура)
Тып арганізацыі: грамадскае аб’яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Мікалай Статкевіч
Заснаванне
19 жніўня 1991; 10286 дзён таму
Ліквідацыя
2000 год
Мінск, Беларусь
БЗВ.jpg

Мэты і задачыПравіць

Садзейнічанне ажыццяўленню вайсковыя рэформы, абарона дэмакратыі і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусі, правоў беларускіх вайскоўцаў, выхаванне патрыятызму і нацыянальнай годнасці ў вайскоўцаў і шырокіх колаў грамадства.

ДзейнасцьПравіць

БЗВ прымала ўдзел ў распрацоўцы дакументаў, накіраваных на фарміраванне беларускага войска і правядзенне вайсковай рэформы: правяло рэспубліканскую акцыю «Урок патрыятызму», у межах якой падрыхтаваны і змешчаны ў перыядычным друку кароткі нарыс вайсковай гісторыі Беларусі «Забытая слава» (1992). У сакавіку 1992 выступіла ініцыятарам і арганізатарам падпісання «Антыкрызіснага пагадненні супраць знешняй пагрозу суверэнітэту Рэспублікі Беларусь», якое аб'яднала ўсе патрыятычныя сілы рэспублікі. 16 лютага 1994 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць БЗВ за ахову забастоўкі рабочых у Мінску. 16 лютага 1994 г. створаны аргкамітэт патрыятычнага руху БЗВ, 10 сакавіка 1995 г. зарэгістраваны Патрыятычны рух БЗВ запасу, асобаў у адстаўцы і іншых грамадзян.

Ці то рэпрэсіі зрабілі сваю справу, ці то агульная сітуацыя ў краіне не спрыяла працягу актыўнай дзейнасці БЗВ, але паступова яе работа затухала. У 2000 годзе арганізацыя БЗВ не прайшла перарэгістрацыю і была зліквідавана дэ-юрэ. Пасля гэтага былі спробы адрадзіць БЗВ, праводзіліся канферэнцыі, але яе дзейнасць засталася ў гісторыі[1]

Зноскі

  1. [1] Лунёва Л. Лёс Беларускага згуртавання вайскоўцаў і яго стваральнікаў // Народная воля. — 2011. — 18 кастрычніка.

ЛітаратураПравіць

  • Бірукоў, М. М. Беларускае згуртаванне вайскоўцаў / М. М. Бірукоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 5-85700-074-2.