Павел Севярынец
Па́вел Канстанці́навіч Севяры́нец (нар. 30 снежня 1976, Орша) — беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Арыштаваны перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, асуджаны на 7 гадоў зняволення. Палітычны зняволены.
Павел Севярынец | |
---|---|
альтэрн.: Павал Канстанцінавіч Севярынец | |
Род дзейнасці | журналіст, палітык, пісьменнік |
Дата нараджэння | 30 снежня 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Паўлавіч Севярынец |
Маці | Таццяна Севярынец[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | ps.knihi.tilda.ws |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРаннія гады. Пачатак палітычнай дзейнасці
правіцьНарадзіўся ў Оршы ў сям’і журналіста і школьнай настаўніцы. Скончыў школу з залатым медалём (1994), геаграфічны факультэт БДУ (2000). У 1994—1999 гадах працаваў журналістам у шэрагу выданняў. З 1998 года друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст[1].
У 1995 годзе Севярынец уступіў у БНФ «Адраджэньне». У лютым 1997 года ён узначаліў Мінскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасні 1997 года на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынёй «Маладога Фронту», у лютым 1999 года — старшынёй (заставаўся ім да 2004 года).
У 1997—2004 годах Павел Севярынец стаў вядомы як удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. 2 красавіка 1998 года арыштаваны ў часе апазіцыйнай маніфестацыі ў Мінску і за «зрыў канцэрту, прысвечанага аб’яднанню Расіі і Беларусі», змешчаны ў следчы ізалятар. Праз два месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці вызвалены і адпраўлены пад падпіску аб нявыездзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 годзе без тлумачэнняў.
У рамках сваёй дзейнасці ў «Маладым Фронце» Павел Севярынец быў заснавальнікам асветніцкага праекту «Шоў Беларушчыны», курсаў «Ды-джэяў Адраджэння», ініцыятарам стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў «Перамен!», а таксама міжканфесійнай супольнасці «Хрысціянская ініцыятыва».
У 1999—2003 гадах Павел Севярынец быў намеснікам старшыні Партыі БНФ.
Севярынец быў адным з арганізатараў I Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001), абароны Курапатаў (верасень 2001 — чэрвень 2002), нацыянальнай кампаніі «Беларусь у Еўропу!» (вясна 2002), перадвыбарчага блоку «Маладая Беларусь» (2004).
Першае абмежаванне волі
правіцьУ 2005 годзе Павел Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцый пратэсту супраць балатавання Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Мінску пасля рэферэндуму 2004 года. Быў асуджаны да 3-х гадоў абмежавання волі. Пакаранне ён адбываў на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна (Полацкі раён). Там напісаў кнігу «Лісты з лесу» (паводле апытання «Нашай Нівы» прызнаная найлепшай беларускай кнігай 2007 года). У 2006 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Паўла Севярынца вязнем сумлення[2]. З улікам амністыі тэрмін зняволення быў скарочаны да двух гадоў, у 2007 годзе Севярынец быў вызвалены.
Прэзідэнцкія выбары 2010 года. Другое абмежаванне волі
правіцьПавел Севярынец у часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад БХД Віталя Рымашэўскага. Арыштаваны пасля акцый пратэсту ў ноч на 20 снежня 2010 года. Пяць месяцаў пасля арышту Севярынец правёў у следчым ізалятары КДБ. У траўні 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі ў куплінскай спецкамендатуры № 7. Ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні і амністыі Севярынцу было адмоўлена. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Паўла Севярынца палітычным зняволеным. Яго вызвалення патрабавалі Еўрасаюз і ЗША[3]. Міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення[4]. Вызвалены ў ноч на 19 кастрычніка 2013 года[5].
Перыяд 2014—2019 гадоў
правіцьПрацуе над адраджэннем палітычнай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, з’яўляецца сустаршынёй яе арганізацыйнага камітэта. У БХД адказны за ідэалогію, рэгіёны, інфармацыю і культуру. Рэдактар абедзвюх партыйных праграм — 2009 года і 2015 года («Народная партыя з хрысціянскім сэрцам»). Ініцыятар партыйных кампаній «Люблю Беларусь», «Хваля салідарнасці», «У абарону касцёла Святога Язэпа», «Урад для народа», «100 гадоў БХД» і іншых. Як прадстаўнік БХД сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым, дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, старшынямі Еўрапарламента Хансам-Гертам Пётэрынгам і Ежы Бузекам, старшынёй Еўрапейскай Народнай партыі Жозефам Долем.
Кніга Паўла Севярынца «Беларусалім. Золак» была прызнана кнігай 2017 года паводле галасавання чытачоў на беларускім конкурсе «Кніга года»[6]. Заснавальнік і прадзюсар серыі музычных альбомаў беларускамоўнай хрысціянскай музыкі «Беларускі Хрысьціянскі Хіт» (2008—2015, выйшла 7 альбомаў). Разам з Максімам Гацакам і Анатолем Шырвелем у 2014 годзе заснаваў хрысціянскі інфармацыйны партал «Крыніца.інфо».
Ініцыятар стварэння «Беларускага камітэту салідарнасці з Украінай» (2014), «Камітэту абароны прадпрымальніцтва» (2016), адзін з каардынатараў стала дзеючага форума «Свабоду палітвязням!» (2015).
У 2017 годзе Павел Севярынец завочна аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна Мінска на 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага[7]. За ўдзел у мітынгах у Курапатах 3 сакавіка Севярынец прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Савецкім судом Мінска 31 сакавіка 2017 года асуджаны на 10 сутак[8]. За ўдзел у мітынгу 12 сакавіка ў Оршы ў «Маршы недармаедаў» Севярынец быў асуджаны Аршанскім судом на 15 сутак арышту[9]. За ўдзел у пратэсце ў Курапатах[10] і першамайскай дэманстрацыі суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня пакарала Севярынца арыштам на 15 сутак[11].
Быў прыняты ў Беларускі ПЭН-Цэнтр за кнігу «Лісты з лесу» ў 2007 годзе. З 2014 года не плаціў сяброўскія ўнёскі, аргументуючы гэта тым, што ён хрысціянін і не бачыць для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, мерапрыемствы, звязаныя з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця пад эгідай арганізацыі. У 2019 годзе выключаны з арганізацыі за нясплату ўнёскаў — паводле старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра, гэта адбылося 15 студзеня, але паведамлена пра выключэнне Паўлу Севярынцу было ў красавіку[12]. Севярынец унёскі заплаціў, і на агульным сходзе арганізацыі 26 кастрычніка рашэнне пра выключэнне было скасаванае. Напярэдадні сходу Павел Севярынец апублікаваў ліст, у якім абвінаваціў «гей-лобі і марксістаў» у радзе беларускага ПЭНу ў тым, што яны «на дух не пераносяць хрысціян». Новаабраная старшыня рады ПЭНу Святлана Алексіевіч назвала выказванні Паўла Севярынца «маральным сярэднявеччам». 29 кастрычніка яна прапанавала прыпыніць рашэнне з’езду аб прыёме Севярынца, у выніку рада прыняла рашэнне выключыць Паўла Севярынца з ПЭНу[13]. Гл.далей Скандал з выключэннем Паўла Севярынца з Беларускага ПЭН-цэнтра
Павел Севярынец — ініцыятар і арганізатар масавых акцый супраць інтэграцыі з Расіяй, што праходзілі ў Мінску ў снежні 2019 года. За тры дні да апошняй акцыі, 26 снежня, Севярынец быў арыштаваны на 15 сутак, а таксама пакараны штрафам, 9 студзеня 2020 года палітыка завочна зноў пакаралі буйным штрафам. 10 студзеня суд пакараў Паўла Севярынца яшчэ 15 суткамі арышту за акцыю ў абарону незалежнасці 20 снежня і 15 суткамі за акцыю 21 снежня[14].
Прэзідэнцкія выбары 2020 года
правіцьУ часе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Таксама ў Паўла Севярынца на той час заставаліся неадбытымі 30 сутак арышту за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй[15]. Міжнародная арганізацыя «Amnesty International» прызнала яго вязнем сумлення[16]. Меркавалася, што ён выйдзе на волю 21 жніўня, па адбыцці 75 сутак. Але са Следчага камітэту паведамілі, што ёсць непасрэдна ўзніклае падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, што Павел Севярынец затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна[17]. 20 жніўня на палітвязня завялі крымінальную справу «за падрыхтоўку масавых беспарадкаў», ён застаўся пад вартай[18].
Суд над ім і шэрагам іншых палітычных актывістаў праходзіў у 2021 годзе ў Магілёве, у закрытым рэжыме. 25 мая Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Аналагічны прысуд быў вынесены ў дачыненні да Андрэя Войніча і Яўгена Афнагеля[19].
Сям’я
правіцьЖанаты. Жонка — Вольга Севярынец (Шылак)[20], ёсць сын.
Бібліяграфія
правіць- «Ды-джэй Адраджэння» (1998)
- «Пакаленне Маладога Фронту» (2002)
- «Нацыянальная ідэя» (2005)
- «Лісты з лесу» (2007)
- «Брату» (2007)
- «Люблю Беларусь» (2008)
- «Маладафронтаўцы» (2009) — сумесна з Настай Палажанкай
- «Беларуская глыбіня» (2014)[3]
- «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917—2017» (2017)
- «Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі» (2017; адзін з аўтараў, укладальнік)
- «Беларусалім. Золак» (2017)
- «Беларусалім. Сэрца святла» (2020)
Узнагароды
правіцьПавел Севярынец — лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Аляхновіча. Уганараваны прэміяй «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава (2008)[21].
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[22]. У лістападзе 2020 года стаў лаўрэатам народнай прэміі «За асабістую мужнасць»[23].
Зноскі
- ↑ Павел Севярынец — Біяграфія Архівавана 9 лютага 2015.
- ↑ Беларусь: узмацненьне ціску на іншадумцаў Архівавана 5 красавіка 2007.
- ↑ а б Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню»
- ↑ Беларусь призывают освободить узников совести, задержанных в связи с протестами после выборов Архівавана 18 красавіка 2017.
- ↑ Павел Севярынец(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2016. Праверана 3 мая 2017.
- ↑ https://pen-centre.by/2019/05/10/startavala-chytackae-galasavanne-za-najlepshuju-kngu-2018-godu.html
- ↑ Севярынца зноў аштрафавалі — цяпер за акцыю 17 лютага
- ↑ Паўла Севярынца за Курапаты пасадзілі на 10 сутак
- ↑ Павел Севярынец прэзентаваў ў Оршы свае кнігі
- ↑ Минске прошел митинг в защиту Куропат
- ↑ «Беззаконне. Але жыве Беларусь!». Севярынцу далі 15 содняў
- ↑ https://belisrael.info/?p=19212
- ↑ svaboda.org
- ↑ belsat.eu
- ↑ Спіс палітычных вязняў . spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
- ↑ Белорусского узника совести Павла Северинца держат в одиночке в ужасных условиях. Помогите нам его освободить! (руск.). eurasia.amnesty.org.
- ↑ nn.by
- ↑ "«Цяпер бачу поўную карціну Берасця»". Брестская газета(бел.)(руск.) (42 (931)): 18. 2020-10-16.
{{cite journal}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка) - ↑ nn.by
- ↑ Сёння абвянчаліся Павел Севярынец і Вольга Шылак.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 3 мая 2017.
- ↑ У Бычкі на ўгодкі Васіля Быкава
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=264863
Літаратура
правіць- Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С. 579–584. — ББК 84, УДК 823. С. 651–656.
- Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (ст.183-184).
- Верым! Можам! Пераможам!: падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні /укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 стар. / ст.96. С.92-93.
- Grigory Ioffe, Vitali Silitski Jr. SEVIARYNETS, PAVAL (1976–) // Historical Dictionary of Belarus (Historical Dictionaries of Europe) (англ.). — Lanham: Rowman & Littlefield , 2018. — С. 294. — 476 с. — ISBN 978-1538117057.
Спасылкі
правіцьПавел Севярынец у Вікіцытатніку | |
Павел Севярынец на Вікісховішчы |