Яўген Афнагель (нар. 7 лютага 1979) — беларускі грамадска-палітычны актывіст, палітычны зняволены[1].

Яўген Афнагель

Біяграфічныя звесткі правіць

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», быў адным са стваральнікаў і актыўным удзельнікам маладзёжнага руху «Зубр». За сваю апазіцыйную публічную дзейнасць неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску. Пасля падзеяў 2010 года Яўген Афнагель працяглы час быў вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, але вярнуўся ў выніку ў Беларусь, дзе працягнуў актыўную палітычную дзейнасць.

Яўген Афнагель быў затрыманы ў час пратэстаў у Беларусі 25 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Удзел у масавых беспарадках»). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў. 1 кастрычніка Яўгену Афнагелю было прад’яўлена абвінавачанне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Суд над ім і шэрагам іншых палітычных актывістаў праходзіў у 2021 годзе ў закрытым рэжыме ў Магілёве. 25 мая Яўгену Афнагелю прысудзілі 7 гадоў зняволення за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Столькі ж далі Паўлу Севярынцу, Андрэю Войнічу[2].

Зноскі