Ежы Бузек
Ежы Караль Бузек (польск.: Jerzy Karol Buzek [ˈjɛʐɨ ˈbuzɛk]; нар. 3 ліпеня 1940, Смілавіц, Германія, цяпер — Смілавіцы, Чэхія) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы ў 1997—2001 гадах, дэпутат Еўрапарламента з 13 чэрвеня 2004 года. Абраны яго старшынёй 14 ліпеня 2009 года.
Ежы Бузек польск.: Jerzy Karol Buzek | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
31 кастрычніка 1997 — 19 кастрычніка 2001 | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Квасьнеўскі | ||
Папярэднік | Уладзімеж Цімашэвіч | ||
Пераемнік | Лешак Мілер | ||
| |||
14 ліпеня 2009 — 17 студзеня 2012 | |||
Папярэднік | Ханс Герт Пётэрынг | ||
Пераемнік | Марцін Шульц | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, інжынер, хімік, выкладчык універсітэта, прафсаюзны дзеяч | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | лютэранства | ||
Нараджэнне | 3 ліпеня 1940 (80 гадоў) Смілавіц, Германія, цяпер Смілавіцы, Чэхія | ||
Жонка | Ludgarda Buzek[d] | ||
Дзеці | Agata Buzek[d] | ||
Сайт | buzek.pl | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Скончыў Сілезскую політэхнічную акадэмію. Прафесар Інстытута хіміі ў Глівіцы. З 1980 — дзеяч «Салідарнасці», праявіў сябе як актыўны арганізатар мясцовых структур у Сілезіі; псеўданім «Караль» з’явіўся менавіта ў гэты перыяд. У 1997 стаў дэпутатам Сейма ад «Выбарчай Акцыі Салідарнасці». Прэм’ер-міністр Польшчы з 31 кастрычніка 1997 па 19 кастрычніка 2001 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента, удзельнік шматлікіх парламенцкіх камісій. Абраны старшынёй Еўрапарламента 14 ліпеня 2009. Ежы Бузеку забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[4].
Зноскі
- ↑ http://www.europarl.europa.eu/meps/pl/28269/Jerzy_BUZEK_home.html;jsessionid=048BAC5DF7B16D0BEA5509D16E203437.node1
- ↑ http://orka.sejm.gov.pl/ArchAll2.nsf/3RP/044
- ↑ 3,0 3,1 http://www.europarl.europa.eu/meps/en/28269/JERZY_BUZEK_cv.html
- ↑ http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=76233&idate=2011-03-22, Газета «Звязда» 22 сакавіка 2011 года, № 52 (26916)