Марат Сцяпанавіч Афанасьеў
Марат Сцяпанавіч Афанасьеў (3 сакавіка 1946, г. Шклоў — 11 снежня 2016, г. Жлобін) — беларускі грамадскі актывіст, дэпутат Вярхоўнага савета 13 склікання, адзін з заснавальнікаў[3] і кіраўнік мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Марат Сцяпанавіч Афанасьеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1946[1][2] |
||||||
Смерць |
11 снежня 2016 (70 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьПа адукацыі інжынер-электратэхнік, працаваў галоўным энергетыкам на алюмініевых заводах у Карэліі і Егіпце, пасля — на розных пасадах на БМЗ. Укараніў каля 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.
У 1990—1991 быў старшынёй Жлобінскага гарсавета.
Ад АГП быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13 склікання, разагнанага ў 1996 годзе. Пасля ад АГП яго ж абіралі дэпутатам мясцовага савета ў Жлобіне[4][5].
Памер 11 снежня 2016 года ад сардэчнага прыступу[6].
Зноскі
- ↑ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 8. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ а б Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1179. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- ↑ Пайшоў з жыцця Марат Афанасьеў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022. Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ Памёр Марат Афанасьеў
- ↑ Памёр Марат Афанасьеў
- ↑ Памёр дэпутат Вярхоўнага савету 13 склікання Марат Афанасьеў