Антоні Аскерка
Антоні Аскерка (каля 1670 — пасля 3 лістапада 1734) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Антоні Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антон Навасельскі | ||||||
Пераемнік | Багуслаў Незабытоўскі | ||||||
Нараджэнне | 1670 | ||||||
Смерць | 1734 | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Міхал Аскерка | ||||||
Маці | Канстанцыя Яленская | ||||||
Жонка | Ганна Грабоўская, Сафія Календа | ||||||
Дзеці |
Біяграфія
правіцьМазырскі чашнік з 1697, маршалак з 1713, староста ў 1722—1724, вялікі пісар літоўскі ў 1724—1726, кашталян новагародскі з 1726; пасол на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1709—10.
Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі.
З-за таго, што згодна са шлюбнай дамовай ахрысціў свайго сына Міхала Стафана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўлення ўрадаў, маёнткаў і жыцця (прысуд адменены пасля пераходу сына ў каталіцтва).
Сям'я
правіцьСын Міхала Аскеркі і Канстанцыі Яленскай, унук Самуэля Аскеркі. Жанаты з Ганнай Грабоўскай, потым з Сафіяй Календай, меў сыноў Гервазыя Людвіка, Рафала Алойзы, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Аскеркі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 257. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.