Самуэль Аскерка

(пам. 1673) суддзя земскі мазырскі

Самуэль Аскерка (каля 1600 — 1673) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Самуэль Аскерка
Аскерка
Аскерка
пісар земскі мазырскі[d]
войт мазырскі[d]
з 1633
падсудак мазырскі[d]
з 1638
суддзя земскі мазырскі[d]
з 1653
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
з 1666
Нараджэнне каля 1600
Смерць 1673
Род Аскеркі
Бацька Пётр Аскерка[d]
Дзеці Міхал Аскерка[d] і Луцыя з Аскеркаў[d][1]
Бітвы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Пятра.

Мазырскі пісар земскі, войт з 1633 года, падсудак з 1638 года, суддзя земскі з 1653 года; пасол на сойм 1662 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666 годзе. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў, Хацінскай бітве 1621 года, вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, паходах Я. Радзівіла супраць казакоў у 1649 і 1651. Вызначыўся ў вайне Расіі з Рэччу Паспалітай1654—1667 гадоў. У 1654 годзе як палкоўнік узначальваў некалькі харугваў паспалітага рушэння і наёмнікаў, вёў баі пад Быхавам, у заходняй Беларусі.

Выступаў супраць Кейданскай уніі 1655 года са Швецыяй, ваяваў з яе прыхільнікам Б. Радзівілам. У 1658—1659 гадах ваяваў ва ўсходняй Беларусі, у 1660 годзе — на Палессі, у Новагародскім ваяводстве, каля Чарэі, у 1661 годзе — супраць казакоў у паўдёвай Беларусі, у 1662 годзе — супраць расійскіх войск каля Быхава і Чавусаў. У 1671 годзе заснаваў кляштар бернардзінцаў у Слуцку.

Зноскі

Літаратура

правіць