Гервазы Людвік Аскерка

(пам. каля 1770) рэферэндар вялікі літоўскі

Гервазы Людвік Аскерка (17001771) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Гервазы Людвік Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Вялікі рэферэндар літоўскі
10 снежня 1764 — 1771
Папярэднік Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
Пераемнік Андрэй Агінскі
Вялікі чашнік літоўскі
20 чэрвеня 1748 — 10 снежня 1764
Папярэднік Міхал Казімір Агінскі
Пераемнік Стэфан Алендскі
Нараджэнне 1700(1700)
Смерць 1771(1771)
Род Аскеркі
Бацька Антоні Аскерка
Маці Сафія Календа
Жонка Тэрэза Тызенгаўз
Дзеці Людвік, Ігнацы, Караль Гервазы, Канстанцыя Марыя, Караліна Элеанора, Анеля Ганна

Біяграфія

правіць

Займаў пасады мазырскага гродскага старосты1724), вялікага чашніка (1748—1764), і рэферэндара літоўскага1764). Быў пасол на соймы 1724, 1726, 1733 (надзвычайны), 1733 (канвакацыйны), 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1760, 1764, 1766.

У 1733 абраны палкоўнікам Мазырскага павета і падпісаў выбар каралём Станіслава Ляшчынскага. Прымаў актыўны ўдзел у барацьбе пасэсараў «нойбургскіх уладанняў» супраць Радзівілаў. У 1737 абраны дэпутатам і быў кандыдатам на пасаду маршалка Трыбунала ВКЛ, але стаў маршалкам Скарбовага трыбунала.

З пачатку 1740-х гадоў супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Разам з ковенскім гродскім старостам Шыманам Сіруцем дапамог Сапегам атрымаць большасць на рускай кадэнцыі Трыбунала ВКЛ 1742. Перад Трыбуналам ВКЛ 1743 Гервазы Людвік Аскерка лічыўся супольным кандыдатам Чартарыйскіх і Сапегаў на пасаду трыбунальскага маршалка. Дапамог лоўчаму ВКЛ Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць трыбунальскім маршалкам.

У канцы жніўня 1743 Чартарыйскія перад спробай стварэння антыкаралеўскага рокаша ў ВКЛ сабралі на нараду ў Воўчыне сваіх прыхільнікаў, сярод якіх быў і Гервазы Людвік Аскерка. У 1747 разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду маршалка Трыбунала ВКЛ 1748. Карыстаўся нават падтрымкай непрыхільных яму Радзівілаў, але адмовіўся дамагацца пасады.

Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзяржаўнага ладу. Сярод іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У маі 1764 быў паслом Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ у Пецярбург для забеспячэння расійскай падтрымкі Чартарыйскім і іх кандыдату на трон Станіславу Аўгусту Панятоўскаму.

У 1768 выступаў супраць запрашэння расійскіх войскаў супраць Барскай канфедэрацыі.

Сын новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі і Соф'і з Календаў. Меў братоў Рафала Алойзыя, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

Ажаніўся з Тэрэзай Тызенгаўз, дачкой вялікага літоўскага пісара Міхала Бенядзікта Тызенгаўза.

Пакінуў сыноў Людвіка, Ігнацыя і Караля Гервазыя, дачок Канстанцыю Марыю (жонка канюшага ВКЛ Дамініка Александровіча), Караліну Элеанору (жонка жамойцкага старосты Антонія Ануфрыя Гелгуда), Анелю Ганну (жонка Яна Зялінскага).

Літаратура

правіць