Антоні Ануфрый Гелгуд
Антоні Ануфрый Гелгуд (польск.: Antoni Onufry Giełgud; каля 1720 — пасля 1795) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян (1776—1783) і апошні староста жамойцкі (1783—1795).
Антоні Ануфрый Гелгуд Antoni Onufry Giełgud | ||
![]() Герб «Гелгуд»(польск.) бел. | ||
| ||
---|---|---|
1783 — 1795 | ||
Папярэднік | Ян Мікалай Хадкевіч | |
Пераемнік | пасада скасавана | |
| ||
22 чэрвеня 1776 — 25 верасня 1783 | ||
Папярэднік | Міхал Ян Гурскі | |
Пераемнік | Станіслаў Тышкевіч | |
| ||
1774 — 22 чэрвеня 1776 | ||
Папярэднік | Леанард Пацей | |
Пераемнік | Юзаф Юдзіцкі | |
Нараджэнне | каля 1720 | |
Смерць | пасля 1795 | |
Род | Гелгуды(руск.) бел. | |
Бацька | Андрэй Гелгуд | |
Маці | з роду Пузынаў | |
Жонка | 1) Барбара з Юдзіцкіх 2) Караліна Тэадора з Аскеркаў | |
Дзеці | ад першага шлюбу: Міхал, Антаніна ад другога шлюбу: Ігнацы, Людвік, | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Быў цівунам цвярскім, з 1767 — харунжы жамойцкі. У 1774 стаў вялікім літоўскім абозным, але ў тым жа годзе перайшоў на пасаду вялікага літоўскага стражніка. У 1776 дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам, а потым і старостам жамойцкім.
У 1766 быў паслом на сойм ад Жамойці[1]. У 1775-1776 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Член канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага ў 1776[2]. Быў членам канфедэрацыі Чатырохгадовага сойму [3].
Быў членам трох віленскіх масонскіх ложаў ў 1781 годзе.
У 1777 быў узнагароджаны Ордэн Белага Арла, у 1774 стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава.
Сям'яПравіць
Сын Андрэя Гелгуда, старосты алькеніцкага, і невядомай з імя дачкі менскага кашталяна Андрэя Пузыны.
Жанаты быў першы раз з Барбарай Юдзіцкай, дачкой менскага кашталяна Міхала Юдзіцкага, другі раз — з Каралінай Тэадорай Аскеркай, дачкой вялікага літоўскага рэферэндара Гервазыя Людвіка Аскеркі.
Ад першага шлюбу меў сына Міхала і дачку Антаніну (жонка Фелікса фон Ронэ), ад другога — сыноў Ігнацыя і Людвіка.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, 2008
- Станіслаў Малахоўскі-Лемпіцкі, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738-1821, w: Archiwum Komisji Historycznej, т. XIV, Кракаў, 1930
- Генеалогія Антонія Ануфрыя Гелгуда