Юзаф Юдзіцкі
Юзаф Юдзіцкі (1719 — 1797) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Юзаф Юдзіцкі Józef Judycki | ||
![]() Герб уласны «Радван зменены» | ||
| ||
---|---|---|
1776 — 1789 | ||
Папярэднік | Антоні Гелгуд | |
Пераемнік | Ігнацы Гелгуд | |
Дзейнасць | афіцэр | |
Нараджэнне | 1719 | |
Смерць | 1797 | |
Род | Юдзіцкія | |
Бацька | Міхал Юдзіцкі | |
Жонка | Марыя Агінская Алаіза Радзівіл | |
Дзеці | Ян, Станіслаў, Юзаф | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Маршалак рэчыцкі з 1767, староста рэчыцкі з 1773, вялікі абозны літоўскі з 1774, вялікі стражнік літоўскі ў 1776—1789; у 1777 маршалак Трыбуналу ВКЛ. Быў таксама старостам стралкоўскім і багінскім. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы.
З 1783 генерал-лейтэнант, камандзір 1-й дывізіі войска ВКЛ, потым шэф 4-га палка булавы польнай. 1 чэрвеня 1792 прызначаны галоўнакамандуючым войскам ВКЛ падчас вайны з Расіяй, але 10 чэрвеня 1792 разбіты расійскімі войскамі пад Мірам і праз тыдзень заменены на пасадзе галоўнакамандуючага Міхалам Забелам. У 1793 служыў у расійскім войску. У 1797 у складзе дэлегацыі Мінскай губерні прысутнічаў на каранацыі Паўла I.
Кавалер ордэна Святога Станіслава (1777)
Сям'яПравіць
З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын Міхала. Быў двойчы жанаты: спачатку з Марыяй, дачкой Марцыяна Міхала Агінскага, а потым з Алаізай, дачкой Альбрэхта Радзівіла. Дзякуючы другому шлюбу атрымаў ад цесця Рэчыцкае староства. Меў сыноў Яна, Станіслава і Юзафа.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Красноў М. Юдзіцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 770. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Гужалоўскі А. Войска ВКЛ: апошнія старонкі гісторыі // Беларускі гістарычны часопіс № 1-1994. — С. 48-52.