Ігнацы Гелгуд
Ігнацы Гелгуд (польск.: Ignacy Giełgud; ? — 13 чэрвеня 1807, г. Гнеў) — стражнік вялікі літоўскі ў 1789—1793, Генерал дывізіі Арміі Герцагства Варшаўскага(польск.) бел.[1], заслужаны палітычны дзеяч і ваенны з Літвы[2]. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года[2].
Ігнацы Гелгуд польск.: Ignacy Giełgud | ||
![]() Герб «Гелгуд»(польск.) бел. | ||
| ||
---|---|---|
23 снежня 1789 — 1793 | ||
Папярэднік | Юзаф Юдзіцкі | |
Пераемнік | Людвік Гелгуд | |
Дзейнасць | інжынер у грамадзянскім будаўніцтве | |
Нараджэнне | XVIII стагоддзе | |
Смерць | 13 чэрвеня 1807 | |
Род | Гелгуды(руск.) бел. | |
Бацька | Антоні Ануфрый Гелгуд | |
Маці | Караліна Тэадора з Аскеркаў | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал-лейтэнант | |
Бітвы | Вайна 1812 года Паўстанне 1794 года | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Ігнацы Гелгуд быў паслом Жамойцкага староства на Чатырохгадовы сойм у 1788 годзе[2][3] і членам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[2]. Палкі прыхільнік рэформы. Ён быў удзельнікам змовы, падрыхтоўкі пачатку паўстання Касцюшкі ў Літве[4]. 24 красавіка 1794 абраны ў Найвышэйшую Літоўскую Раду[2]. У званні генерал-лейтэнанта ваяваў у паўстанні Касцюшкі 1794 года, нягледзячы на членства ў Радзе.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай выкліканы на дуэль былым фаварытам(руск.) бел. расійскай імператрыцы Кацярыны II Платонам Зубавым(руск.) бел., які знаходзіўся ў Варшаве.
Падчас кампаніі 1806 маршал Іаахім Мюрат даручыў яму арганізацыю войскаў у Варшаўскім дэпартаменце]. 13 сакавіка 1807 прыняў камандаванне дывізіяй пасля ранення Яна Генрыка Дамброўскага(руск.) бел. і праводзіў аблогу Гданьска(руск.) бел.. Памёр ад нягод вайны і ран.
Азначаны ў 1807 Крыжам ордэна Ганаровага легіёну і ў 1792 атрымаў Ордэн Белага Арла і Ордэн Святога Станіслава.
Зноскі
- ↑ Henryk P. Kosk, generalicja polska, t. I, Pruszków 1998, s. 151.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Гелгуд Игнатий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
- ↑ Kalendarzyk narodowy y obcy na rok … 1792. …, Warszawa 1791, s. 320.
- ↑ Bartłomiej Szyndler(польск.) бел., Powstanie kościuszkowskie 1794, Warszawa 1994, s. 116.
ЛітаратураПравіць
- H. P Kosk, Generalicja polska, t. 1 wyd.: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1998