Чашнік вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Чашнік ВКЛ)
Чашнік (вялікі) літоўскі (па-лацінску picerna) — пасада у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы вялікі літоўскі.
Пасада вядомая з 1409. Пры двары вялікага князя Аляксандра было некалькі чашнікаў. Праз нейкі час пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя чашнікі.
З XVII ст. назва на землях ВКЛ ператварылася на польскі лад — чэснік.
Спіс вялікіх чашнікаў літоўскіх
правіцьГл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.