Леў Багавіцінавіч
пісар і чашнік літоўскі, намеснік крамянецкі
(Пасля перасылкі з Леўка Багавіцінавіч)
Леў Багавіцінавіч (? — пасля 1505) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Леў Багавіцінавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Дрожджа[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Аляксандравіч Сангушка[d] | ||||||
Пераемнік | Юрый Монтаўтавіч[d] | ||||||
Смерць | не раней за 1505 | ||||||
Род | Багавіцінавічы | ||||||
Бацька | Багавіцін[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Багавіціна.
Каля 1487 года пачаў працаваць у канцылярыі ВКЛ. Пісар вялікі літоўскі ў 1487—1495, 1502—1505, ключнік берасцейскі ў 1487—1495 гадах, чашнік вялікі літоўскі ў 1501—1505 гадах, намеснік (дзяржаўца) крамянецкі з 1502 года.
Ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1497 годзе атрымаў маёнткі Шчураўцы і Фамінцы на Брацлаўшчыне, у 1501 годзе — с. Ворцель (Дакудава) у Берасцейскім павеце, якое ператварыў у горад з магдэбургскім правам. Валодаў таксама маёнткамі Радванічы ў Берасцейскім павеце, Навасёлкі і Неплі на Падляшшы, сёламі каля Браслава.
Зноскі
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Багавіціны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.