Людміла Васільеўна Казлоўская
Людміла Васільеўна Казлоўская (28 лістапада 1936, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 лістапада 2020) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1989)[1].
Людміла Васільеўна Казлоўская | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 2020 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | эканоміка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1983) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1958), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1965).
Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР (1965—1988, у 1980—1983 — загадчык сектара, з 1983 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1988—2015, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, прафесар, у 1988—2002 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; тэрытарыяльная арганізацыя прамысловасці; тэрытарыяльная арганізацыя грамадства.
Узнагароды
правіцьГраматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1981, 1983), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Казло́ўская Людміла Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).