Партызаны
Партызан (ад італ.: Partigiano — прыхільнік пэўнай грамадскай групы, партыі) — асоба, якая вядзе ўзброеную барацьбу на тэрыторыі, акупаванай праціўнікам або кантраляванай супрацьлеглымі палітычнымі сіламі, з ужываннем метадаў партызанскай вайны; удзельнік партызанскага атрада[1].
Слова «партызан» ужываецца пераважна як агульная назва удзельнікаў недзяржаўных ваенных аб’яднанняў, якія не ўваходзяць у склад рэгулярнай арміі (або рэгулярных вайсковых адзінак, якія дзейнічаюць незалежна ад асноўных сіл), — ваенных атрадаў, якія складаюцца з прыхільнікаў пэўных палітычных (уладных) колаў або грамадскіх сіл дадзенай краіны і якія выкарыстоўваюць падтрымку мясцовага насельніцтва.
Неафіцыйны, нефармальны характар гэтых атрадаў часцей за ўсё звязаны з тым, што іх мэтай з’яўляецца барацьба супраць існуючай у краіне ўлады (палітычнага або ваеннага рэжыму), або акупацыйнага рэжыму варожай краіны; пры гэтым пераважна ваенным шляхам, метадамі партызанскай вайны ў тыле праціўніка — дыверсіі, тэрор, узброеныя сутыкненні з сіламі паліцыі, рэгулярнай арміі, мясцовай адміністрацыі і г. д., з выкарыстаннем замаскіраваных перамяшчэнняў па тэрыторыі і пазбяганнем франтальных сутыкненняў з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка.
Партызанскія атрады і тактыка партызанскай вайны ў тыле праціўніка шырока ўжывалася падчас шматлікіх войнаў і лакальных канфліктаў.
Партызанскі рух з’яўляецца праявай народнай вайны супраць вайсковых падраздзяленняў і адміністрацыі, якія насельніцтва лічыць чужымі і акупацыйнымі. Партызанскія сілы могуць выкарыстоўвацца ў ходзе рэгулярнай вайны для дэзарганізацыі тылу праціўніка.
У Расіі і СССР партызанскія злучэнні адыгралі значную ролю ў разгроме захопнікаў у ходзе Айчыннай вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай вайны, у працэсе Першай сусветнай вайны, у гады Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, у ходзе барацьбы з контррэвалюцыяй на тэрыторыі краіны і за яе межамі (групы Актыўнай выведкі ў Польшчы, дарадцы партызанскіх фарміраванняў у Кітаі і Іспаніі). Выкарыстоўваліся пры вырашэнні задач стрымання забеспячэння варожых падраздзяленняў, зніжэння іх баявога духу, знішчэння разрозненых груп праціўніка, адміністрацыйнага і ідэалагічнага кантролю за мясцовым насельніцтвам. Пры гэтым практыкавалася як забеспячэнне ваеннымі матэрыяламі і спецыялістамі стыхійна ўтвораных баявых груп (самаарганізацыя насельніцтва, акружаныя групы вайскоўцаў), так і закід на акупаваную (кантраляваную праціўнікам) тэрыторыю арганізатарскіх груп і рэгулярных баявых падраздзяленняў, частак і злучэнняў.
Партызаны і партызанскія злучэнні як вайсковыя фармаванні маюць спрэчны афіцыйны міжнародны прававы статус, але згодна з міжнародным правам пры паланенні могуць трапляць у статус ваеннапалонных пры пэўных, не заўсёды дакладна вызначаных умовах[2]. Статусам камбатанта (які змагаецца) у агульным выпадку, паводле звычаяў вядзення вайны, валодаюць людзі, якія маюць відавочна адрозныя знакі (напрыклад, пагоны).
Ужыванне тэрміна ў розны час
правіцьУ сувязі са станоўчай афарбоўкай слова «партызан», якое азначае свайго народнага змагара, гэта слова не ўжываецца ў дачыненні да варагуючых узброеных груповак розных плыняў і сепаратыстаў, нягледзячы на тое, што яны часта выкарыстоўваюць партызанскія метады дыверсійнай, канспіратыўнай і ідэалагічнай дзейнасці. Для іх вызначэння выкарыстоўваюцца тэрміны «бандыты», «тэрарыстычная групоўка», «незаконныя ўзброеныя фармаванні» або «ўзброеная апазіцыя».
У СССР у 1930-я гады склалася практыка ўжывання слова «партызан» (таксама «чырвоны партызан») у значэнні «той, хто раней удзельнічаў у партызанскіх дзеяннях у Грамадзянскай вайне на баку Чырвонай Арміі». Слова мела станоўчую эмацыйную афарбоўку і з’яўлялася часткай сацыяльнага статусу чалавека. Адлюстраванне гэтага словаўжывання прысутнічае ў шматлікіх кінатворах той эпохі (напрыклад, у фільме «Аэраград »).
На працягу і адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны адпаведнае словаўжыванне таксама замацавалася ў дачыненні да ўсіх, хто удзельнічаў у партызанскіх дзеяннях, незалежна ад іх бягучага статусу.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ «Партизан» в словарях русского языка — Яндекс. Словари(недаступная спасылка)
- ↑ Большой юридический словарь. Статья «Партизаны»(недаступная спасылка) Архівавана 12 снежня 2009.
Спасылкі
правіць- Вус Н. А. Есть бессмертие в смерти такой / Н. А. Вус // История Змиевского края. — Змиев. — 29.10.2016.