Прыморскія партызаны

«Прыморскія партызаны» — ўзброеная групоўка жыхароў Прыморскага краю Расіі, якая здзейсніла ў лютым-чэрвені 2010 года некалькі цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойства супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У сваім звароце да насельніцтва члены групоўкі вызначылі сябе, як змагароў з карупцыяй ў праваахоўных органах і хаваліся ў лесе, за што іх сталі называць партызанамі. Органы ўлады, ў сваю чаргу, вызначалі ўдзельнікаў групы, як бандытаў і членаў злачыннай групоўкі. У чэрвені 2010 года гэта ўзброеная групоўка была ліквідавана: былі затрыманыя чацвёра членаў групы, двое іншых скончылі жыццё самагубствам.

Літаратура правіць

Олег Кашин. Приморские партизаны. — Издательские решения, 2016. — 130 с. — ISBN 978-5-44-746851-4. (руск.)