Аркадзь Аляксеевіч Мацвееў

вучоны ў галіне інфекталогіі

Аркадзь Аляксеевіч Мацве́еў[1] (нар. 10 ліпеня 1932) — вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, доктар медыцынскіх навук (1977), прафесар (1979).

Аркадзь Аляксеевіч Мацвееў
Дата нараджэння 10 ліпеня 1932(1932-07-10) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера інфекталогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Быхаў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут і з 1963 года працуе ў ім. У 1973—1998 гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай інфекцыйных хвароб.

Навуковая дзейнасць правіць

А. А. Мацвееву належаць навуковыя працы па інфекцыйных хваробах, выкарыстанні глюкакортыкастэроідаў пры лячэнні віруснага гепатыту і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Баланс кортикостероидных гормонов и их клиническая оценка при вирусном гепатите [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.00.10) / Акад. мед. наук СССР. Ин-т вирусологии им. Д. И. Ивановского. — Москва : [б. и.], 1975. — 23 с.
  • Современные принципы и средства лечения больных вирусным гепатитом. — Віцебск, 1978.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць