Філон Гаркуша
Філон (Ілья) Гаркуша (?, Быхаў — ?) — палкоўнік казацкага атрада, паплечнік Багдана Хмяльніцкага[2].
Філон Гаркуша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Филон Оркуша | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Косць Кульбіцкі | ||||||
Пераемнік | Іван Нясвят | ||||||
Нараджэнне |
XVII стагоддзе |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1648 - 1670 | ||||||
Прыналежнасць | Войска Запарожскае | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Камандаваў |
Рэчыцкі полк (1648 - 49)[1] Корпус палескага апалчэння (1651) |
||||||
Бітвы | Бітва пад Лоевам |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся, верагодна, у Быхаве. У 1648 годзе з атрадам казакоў прыбыў з Украіны на Беларусь. Тут шэрагі паўстанцаў папоўнілі беларускія сяляне. Атрад Ф. Гаркушы ў баі каля мястэчка Горваль на пераправе цераз р. Бярэзіна разграміў буйны атрад стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага. У канцы 1648 года аблажыў добра ўмацаваную крэпасць Быхаў, але пад націскам войск Горскага і Паца вымушаны быў адступіць[2].
У 1651 г. узначальваў 15-тысячны атрад, які дзейнічаў у раёне р. Прыпяць, разграміў атрад палкоўніка Паўшы[2]. Да яго атрада беларускія сяляне далучаліся цэлымі староствамі[2]. У сакавіку-красавіку 1654 г. быў паслом Багдана Хмяльніцкага ў Маскве[2].
У 1656-м знаходзіўся з дыпламатычнай місіяй у Варшаве. У чэрвені 1657 камандаваў казачым войскам на Валыні. Падтрымліваў палітыку І. Выгоўскага. Прымаў удзел у выступе супраць паўстання М. Пушкара . Пасля гібелі апошняга быў прызначаны наказным палкоўнікам палтаўскім (май — лістапад 1658). Верагодна ўдзельнічаў у Канатопскай бітве. Пасля аб’яднання гетманам П. Дарашэнкам Правабярэжнай і Левабярэжная Украіны заняў урад палтаўскага палкоўніка (1669-70). Вызвалены ад пасады па гетманству Д. Ігнатовічам .
Жывучы ў Палтаве, адыйшоў ад афіцэрскіх і ўрадавых спраў. Апошні раз згадваецца ў 1678 годзе як мясцовы гарадавы атаман . Далейшы лёс невядомы.
У культуры
правіцьЗ. І. Азгур у 1943 (паводле іншых звестак, у 1944-46 гадах[3]) годзе стварыў гіпсавы бюст Філона Гаркушы[2][4].
Зноскі
- ↑ Кривошея І.І. «Неурядова старшина Полтавського полку»
- ↑ а б в г д е Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.
- ↑ Мемарыяльны музей З. І. Азгура Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Творчество З. И. Азгура 1940-х годов Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Гаркуша Ілья // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5.- Мн.: БелЭН, 1997.- С. 61.
- Гаркуша Ілья // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.2.- Мн.: БелЭН, 1994.- С. 487.
- Радзіма Гаркушы Філона // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобл.- Мн.: БелСЭ, 1986.- С. 132.
- Коваленко Сергій. Горкуша Филон//Україна під булавою Богдана Хмельницького. Енциклопедія у 3-х томах. Том 1. — Київ: Видавництво «Стікс», 2007.
- [https://web.archive.org/web/20090410032820/http://history.franko.lviv.ua/dovidnyk.htm Архівавана 10 красавіка 2009. Довідник з історії України.] — 2-е видання. — К., 2001
- В. В. Кривошея. Козацька еліта Гетьманщини. Київ: ІПіЕНД імені І. Ф. Кураса НАН України, 2008. — 452 с. ISBN 978966024850
- Ю. Мицик Филон Гаркуша з «Полководці Війська Запорізького : історичні портрети.» Кн. 2 / НАН України — К: 2004. — ст. 101—118.