Свята-Троіцкая царква (Быхаў)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Куйбышава, 2[1].

Праваслаўная царква
Свята-Троіцкая царква
Быхаў. Свята-Троіцкая царква (01).jpg
53°30′53,64″ пн. ш. 30°15′13,56″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Быхаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Бабруйская
Благачынне Быхаўскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 18901899 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000155шыфр 512Г000155

ГісторыяПравіць

Царква ў гонар Святой Троіцы пабудавана з дрэва ў 1890—1899 гадах.

У савецкі час у храме знаходзіўся цудатворны абраз 1659 года «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская», які дагэтуль захоўваўся ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры[2][3].

25 ліпеня 2010 года абраз быў урачыста перанесены са Свята-Троіцкай царквы ў Быхаве ў адноўлены Свята-Узнясенскі манастыр[4].

АрхітэктураПравіць

Помнік народнага дойлідства. Архітэктурна вырашана падоўжна-восевай крыжова-купальнай кампазіцыяй з пяціграннай апсідай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб’яднаны ў адзіны прамавугольны аб’ём, завершаны ад франтальнага фасада двух’яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам з макаўкай завершаны васьмігранны светлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў храм аформлены двухслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, апярэзаны простым карнізам. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем на ветразях.

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 2001. — С. 76 (№ 36). — ISBN 985–01–0342–6.
  3. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 33. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  4. Женский монастырь дер. Барколабово (руск.) . Бобруйский кафедральный собор. Праверана 10 лістапада 2013.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць