Генадзь Іванавіч Хуцкі

вучоны

Генадзь Іванавіч Ху́цкі[1] (7 верасня 1928 — 7 лістапада 2002) — вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1977).

Генадзь Іванавіч Хуцкі
Дата нараджэння 7 верасня 1928(1928-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 2002(2002-11-07) (74 гады)
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аўтаматычнае кіраванне
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Быхаў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут у 1950 годзе. У 1950—1956 гг. працаваў на Бранскім машынабудаўнічым заводзе, у 1956—1964 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце. у 1964—1972 гг. займаў пасаду загадчыка лабараторыяй аўтаматызацыі энергаўстановак у Беларускім філіяле Дзяржаўнага навукова-даследчага энергетычнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага, у 1972—1980 гг. — начальніка аддзела інфармацыйна-вымяральных сістэм у Мінскім навукова-даследчым прыборабудаўнічым інстытуце. З 1980 года Г. І. Хуцкі зноў у Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) — загадчык кафедрай «Робататэхнічныя сістэмы» на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі ў 1980—1997 гг., дэкан факультэта ў 1983—1989 гг.

Навуковая дзейнасць правіць

Г. І. Хуцкаму належаць навуковыя працы па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў у энергетыцы і прыладабудаванні. Займаўся пытаннямі распрацоўкі праграмнага забеспячэння робататэхнічных сістэм у прамысловасці.

Сярод апублікаванага:

  • Промышленные роботы в действии. — Мн., 1986. (у сааўтарстве);
  • Приспосабливающиеся системы автоматического управления для тепловых электрических станций. — Мн., 1968.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць