Віталь Іванавіч Секун

вучоны, псіхолаг і сацыёлаг

Віталь Іванавіч Се́кун[2] (21 лістапада 1935 — 28 чэрвеня 2004[3]) — вучоны, псіхолаг і сацыёлаг, доктар псіхалагічных навук (1989).

Віталь Іванавіч Секун
Дата нараджэння 21 лістапада 1935(1935-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 2004(2004-06-28)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера псіхалогія і сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук (1989)
Альма-матар

Біяграфія правіць

В. І. Секун нарадзіўся ў горадзе Чарнігаў. У 1957 годзе скончыў Чалябінскі педагагічны інстытут, у 1966 годзе — Ленінградскі ўніверсітэт. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование тренирующего действия представления у гимнастов»[4]. З 1971 года працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі, з 1981 года — у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Регуляция деятельности как фактор структурной организации личности»[4]. У 1991—2003 гадах В. І. Секун на пасадзе загадчыка аддзела сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 года выкладаў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску[4].

Памёр В. І. Секун 26 чэрвеня 2004 года[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па псіхалогіі асобы, псіхічнай рэгуляцыі дзейнасці і паводзін чалавека, механізмах фарміравання свядомасці, па псіхалогіі кіравання, у галіне вывучэння сацыяльна-псіхалагічных праблем пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. Распрацаваў тэорыю першасных і другасных рыс асобы і методыку іх ацэнкі.

Сярод апублікаваных прац:

  • Индустриально-психологические особенности и взаимоотношения студентов. — Мн., 1976;
  • Психология активности. — Мн., 1996;
  • Особенности понимания демократии офицерским корпусом. (разам з с Л. Мальцавым) // Беларуская думка. — 2001. — № 10.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць