Ва́цлав ІІ (чэшск.: Václav II.; 27 верасня 1271 — 21 чэрвеня 1305) — кароль Чэхіі (1283—1305) з дынастыі Пржэмысловічаў, а таксама князь кракаўскі (1290—1305), кароль Польшчы (1300—1305). Сын караля Багеміі Пржэмысла II Отакара і яго другой жонкі Кунігунды, праўнук Св. Міхаіла Чарнігаўскага, пра-праўнук караля Германіі Філіпа Швабскага.

Вацлаў II
чэшск.: Václav II.
Партрэт працы Яна Матэйкі
Партрэт працы Яна Матэйкі
Кароль Чэхіі
1283 — 1305
Каранацыя 1297, Прага
Папярэднік Пржэмысл Отакар II
Пераемнік Вацлаў III
Князь Кракава
1291 — 1300
Папярэднік Пшэмысл II
Пераемнік Уладзіслаў Лакеток
Кароль Польшчы
1300 — 1305
Каранацыя 1300, Гнезна
Папярэднік Пшэмысл II
Пераемнік Вацлаў III Чэшскі
Нараджэнне 27 верасня 1271[1]
Смерць 21 чэрвеня 1305 (33 гады)
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Пржэмысл Отакар II[3]
Маці Кунігунда Славонская[d][3]
Жонка Юдыта Габсбург[d][3][4] і Эльжбета Рыкса[d][4]
Дзеці Вацлаў III, Ганна Багемская[d], Ганна Багемская[d], Елізавета Багемская[d][3], Маргрэт Багемская[d], Агнэса Багемская[d] і Ян Волек[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першым заснаваў збор законаў, якія тычыліся шахцёрскай справы. Правёў грашовую рэформу, пачаўшы чаканіць знакаміты пражскі грош. Спрабаваў заснаваць у Празе ўніверсітэт. У часы кіравання Вацлава ІІ Багемія была адной з найбуйнейшых і наймагутных дзяржаў Еўропы.

Раннія гады

правіць

У 1276 Рудольф I, Кароль Рымскі, абвясціў імперскую няміласць Отакару і аблажыў Вену. Гэта вымусіла Отакара ў лістападзе 1276 падпісаць пагадненне, паводле якога ён аддаў усе правы на Аўстрыю і межавыя княствы, захаваўшы за сабой толькі Багемію і Маравію. Сын Отакара, Вацлаў, павінен быў жаніцца на дачцэ Рудольфа, Юдзіфе. Аднак, ужо праз год Отакар паспрабаваў адваяваць страчанае, і ў 1278 загінуў у бітве, Вацлаву незадоўга да гэтага споўнілася сем гадоў.

Паколькі Вацлаў быў малы, за яго кіраваў Атон V, маркграф Брандэнбурга, утрымліваючы яго ў якасці закладніка. Калі, Вацлаву споўнілася дванаццаць, у 1283, ён вярнуўся ў Багемію, да маці. Фактычная ўлада ў Чэхіі, тым часам засяродзілася ў руках мужа Кунегунды, чэшскага рыцара Завішы з Фалькенштэйна.

У студзені 1285, Вацлаў ажаніўся з Юдзіфай Габсбургскай, дачкой Рудольфа, з якой ён быў заручаны з 1276. У 1290 муж маці быў абезгалоўлены па сумніўных абвінавачваннях, і Вацлаў пачаў кіраваць самастойна.

Кароль Чэхіі і Польшчы

правіць

У 1291 Пшэмысл II, Вялікі Князь Польшчы, перадаў Кракаўскае княства Вацлаву. Кракаў асацыяваўся з вярхоўнай уладай у Польшчы, але Пшэмысл захаваў астатнія княствы і ў 1295 годзе каранаваўся як кароль Польшчы. Пасля смерці Пшэмысла ў 1296 годзе, Вацлаў стаў вярхоўным кіраўніком Польшчы і ў 1300 годзе быў каранаваны каралём ў горадзе Гнезна.

Срэбра Кутна-Горы

правіць

У 1298 у Кутна-Горы (Цэнтральная Багемія) было знойдзена срэбра. Вацлаў зрабіў здабычу срэбра каралеўскай манаполіяй, узяў пад поўны кантроль грашовую сістэму, пачаўшы чаканіць пражскі грош і забараніўшы абарот срэбра ў неманетным відзе. Кутна-Гора (Кутэнберг) стала адным з найбагацейшых еўрапейскіх радовішчаў срэбра: паміж 1300 і 1340 з шахты здабывалася па 20 тон срэбра штогод.

У 1300 Вацлаў апублікаваў новы каралеўскі кодэкс пра шахты (Ius regale montanorum). У гэтым афіцыйным дакуменце распісаны як адміністрацыйныя, так і тэхнічныя пастановы і ўмовы, неабходныя для горнай здабычы[5].

Карона Венгрыі і смерць

правіць
 
друк Вацлава II

Каралева Юдзіф памерла ў 1297 годзе. Другой жонкай Вацлава стала Эльжбета Рыкса, дачка польскага караля Пшэмысла II, (пазней яна выйшла замуж за Рудольфа Габсбурга, які стаў каралём Чэхіі на кароткі час).

У 1301, памірае кароль Венгрыі Андраш III, блізкі сваяк Вацлава, і з яго смерцю перарываецца дынастыя Арпадаў па мужчынскай лініі. Вацлаў стаў адным з прэтэндэнтаў на трон, і атрымаў яго на карысць свайго маленькага сына ад часткі венгерскага дваранства. 27 жніўня 1301 гала, Вацлаў III быў каранаваны ў горадзе Секешфехервар, пад імем Ладзіслаў V (па-венгерску Ласла, але ў венгерскай гістарыяграфіі ён згадваецца проста як Венцэль).

Тым часам Венгрыя фактычна з’яўлялася некалькімі незалежнымі княствамі, якія вялі пастаянную палітычную барацьбу. Да 1303 года маладога Вацлава падтрымлівалі толькі ў сталіцы Будзе, і Вацлаву II прыйшлося забраць сына і венгерскую карону ў Прагу.

Вацлаў II памёр у 1305 годзе, рыхтуючы захоп Аўстрыі, ва ўзросце 34 гадоў, верагодна ад сухот. Яго спадчыннікам стаў сын, Вацлаў III, які стаў апошнім каралём з Пржэмысловічаў.

Кіраванне Вацлава II

правіць

Вацлаў II адзін з найбольш важных каралёў у гісторыі Чэхіі. Ён пабудаваў вялікую імперыю ад Балтыкі да Дуная. Ён здабыў для свайго роду тры каралеўскія кароны (Чэшскую, Венгерскую і Польскую). Вацлаў II стварыў вялікую армію, чаму спрыяла тое, што Чэхія была найбуйнейшым вытворцам срэбра ў Еўропе. Ён стварыў пражскі грош, які стаў еўрапейскай валютай на працягу стагоддзяў. Падчас яго кіравання адбылося значнае развіццё гарадоў і рамёстваў. Вацлаў планаваў заснаваць універсітэт.

Сіла і багацце Багемскага каралеўства выклікалі і павагу і варожасць еўрапейскіх каралеўскіх фамілій. Яго сын, Вацлаў III, не змог захаваць імперыю, і неўзабаве пасля смерці Вацлава II, яна пачала распадацца. Прыйшоў канец славутай эпосе ў гісторыі Багемскага каралеўства, калі на працягу стагоддзя каралеўская дынастыя Пржэмысловічаў здолела зрабіць Багемію моцнай палітычна і эканамічна.

Сям’я

правіць

Двойчы жанаты:

У 1285 у г.Хеб, ажаніўся з Юдзіфай Габсбургскай (1271—1297), дачкой Рудольфа I. Яна памерла нарадзіўшы 10 дзяцей:

  • Пржэмысл Отакар (6 мая 1288 — 19 лістапада 1288)
  • Вацлаў III (6 кастрычніка 1289 — 4 жніўня 1306); Кароль Чэхіі, Кароль Венгрыі і Кароль Польшчы
  • Ганна, блізня Вацлава. Памерла ў дзяцінстве.
  • Ганна Багемская (Пржэмыслаўна) (10 кастрычніка 1290 — 3 верасня 1313), выйшла замуж у 1306 годзе за Генрыха Харутанскага
  • Елізавета Багемская (Элішка Пржэмыслаўна) (20 студзеня 1292 — 28 верасня 1330), выйшла замуж у 1310 годзе за Іаана Люксембургскага
  • Гута (3 сакавіка 1293 — 3 жніўня 1294)
  • Ян (26 лютага 1294 — 1 сакавіка 1295)
  • Ян (21 лютага 1295 — 6 снежня 1296)
  • Маргрэт Багемская (Маркету Пржэмыслаўна) (21 лютага 1296 — 8 красавіка 1322), выйшла замуж у 1308 за Баляслава III, сілезскага князя
  • Гута (*†21 мая 1297)

У 1300 годзе ажаніўся з Эльжбетай Рыксай (1286—1335), дачкой караля Польшчы Пшэмысла II). Нарадзілася адно дзіця:

  • Агнэса Багемская (15 чэрвеня 1305 — 4 студзеня 1337), замужам за сілезскім князем Генрыхам Яворскім.

У Вацлава было шмат пазашлюбных дзяцей, адзін з якіх, Ян Волек, стаў біскупам оламаўцкім.

Крыніцы

правіць
  1. Charvátová K. Václav II. Král český a polskýПрага: 2007. — С. 18.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #100700233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. а б в г Kindred Britain
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Гісторыя Кутна-Горы (на чэшскім). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012.

Спасылкі

правіць