Генрых VII Люксембургскі

Генрых VII (ням.: Heinrich VII, каля 1275, Валанс'ен, Францыя — 24 жніўня 1313, Буанканвента, каля Сіены, Італія) — граф Люксембурга з 1288 года, кароль Германіі (рымскі кароль) з 27 лістапада 1308 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 29 чэрвеня 1312 года, з дынастыі Люксембургаў, сын Генрыха VI Люксембургскага і Беатрысы д’Авен.

Генрых VII
ням.: Heinrich VII
кароль Германіі
27 лістапада 1308 — 24 жніўня 1313
Каранацыя 6 студзеня 1309, Ахенскі сабор, Ахен, Германія
Папярэднік Альбрэхт I
Пераемнік Людвіг IV
Фрыдрых III
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
29 чэрвеня 1312 — 24 жніўня 1313
Каранацыя 29 чэрвеня 1312, Латэранскі сабор, Рым, Італія
Папярэднік Фрыдрых II
Пераемнік Людвіг IV
15-ы граф Люксембурга
5 чэрвеня 1288 — 24 жніўня 1313
Папярэднік Генрых VI
Пераемнік Іаан (Ян) Сляпы
Нараджэнне каля 12 ліпеня 1275(1275-07-12)
Смерць 24 жніўня 1313 (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Люксембургі[d]
Бацька Генрых VI[d]
Маці Беатрыса д’Авен[d]
Жонка Маргарыта Брабанцкая[d][1][2]
Дзеці Іаган Люксембургскі[1], Марыя Люксембургская[d] і Беатрыса Люксембургская[d]
Дзейнасць мецэнат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Пячатка Генрыха VII.

Генрых — першы германскі імператар з Люксембургскага дому, які вядзе свой пачатак з X стагоддзя, сын Генрыха VI, графа люксембургскага, і Беатрысы д’Авен, стаў спадчыннікам бацькі ў 1288 годзе. Сваім абраннем на германскі прастол у 1308 годзе Генрых быў абавязаны Філіпу IV Прыгожаму і авіньёнскай курыі. Нідэрландзец паводле паходжання, Генрых быў выгадаваны ў Францыі; Філіп IV пасвяціў яго ў рыцары, і Генрых, як яго васал, абяцаў служыць яму ў барацьбе з англічанамі.

Першыя меры новага імператара — аднаўленне рэйнскіх мытняў і прызнанне незалежнасці трох лясных кантонаў Швейцарыі — выявілі неспагаду яго да габсбургскай палітыкі. Елізавета, дачка апошняга Пржэмысла ў Чэхіі, Вацлава II, аддала сваю руку сыну Генрыха, Іаану, які і быў каранаваны ў Празе каралём багемскім. Усё сваё валадаранне Генрых VII быў спрабаваў аднавіць значэнне Германскай імперыі ў Італіі. У 1310 годзе на чале пяцітысячнага войска Генрых распачаў свой італьянскі паход, які меў важнае гістарычнае значэнне як рэакцыя супраць Баніфацыевай сістэмы. Носьбіт абстрактнай ідэі імператарства, Генрых VII стаяў вышэй партый і не аб’яўляў сябе ні прыхільнікам гвельфаў, ні прыхільнікам гібелінаў, чаго італьянцы ніяк не маглі зразумець. Абедзве партыі аднолькава яго не любілі. Ён пачаў з таго, што вярнуў выгнаннікаў, усё адно, ці былі яны гвельфы ці гібеліны; у Мілане ён імкнуўся прымірыць дэла Торэ з Вісконці. Рушыўшы ў Рым, ён прызначыў сваім вікарыем у паўночнай Італіі герцага Савойскага. Пасля таго, як Генрых пакінуў Італію, на поўдні на поўначы пачаліся беспарадкі, горад паўставаў за горадам; у Таскане толькі Піза падпарадкавалася Генрыху, Фларэнцыя, Сіена і Лука яму супрацівіліся. У Фларэнцыі ішла барацьба Чорных і Белых. Дантэ пераконваў усіх схіліць галаву перад імператарам; ён бачыў адно выратаванне для Італіі ў аднаўленні імператарства. Пасля Дантэ змясціў яго (пад імем Арыга) на высокае месца ў «Раі», апошняй кантыцы «Боскай камедыі».

 
Зверху: Абраны імператарам пасаджаны сям’ю выбаршчыкамі на алтар (1308 г.) Знізу: Генрых і каралева Маргарыта карануюцца каронай Карла Вялікага ў Дзень усіх святых у 1309 годзе ў Аахене.

29 чэрвеня 1312 года Генрых VII быў каранаваны ў Латэранскім саборы кардыналам Нікола дзі Прата, з прычыны таго, што сабор Святога Пятра, у якім звычайна праходзіла каранаванне, быў, як і шматлікія іншыя часткі Рыма, пад кантролем праціўнікаў Генрыха VII. Імператар тут у сваю карысць вырашыў пытанне аб тым, ці павінен імператар у свецкіх справах залежаць ад Папы ці не. Супраць Генрыха паўстаў Роберт Неапалітанскі; яго падтрымалі Папа і французскі кароль. Генрых VII вырашыў з гэтай прычыны злучыцца з Федэрыга Арагонскім, каралём сіцылійскім; 26 красавіка 1313 года ён выдаў апальную грамату, у сілу якой Роберт пазбаўляўся ўсіх сваіх уладанняў, адзнак і гонару. Падчас падрыхтовак да рашучай барацьбы з Робертам Генрых раптоўна памёр 24 жніўня, як кажуць — ад яду. Па прычыне страшнай спякоты найбліжаныя рыцары адсеклі галаву імператара, а цела па старажытным германскім звычаі аддалі павольнаму агню, пакуль не засталіся адны асмаленыя косці. Рэшткі Генрыха VII былі адданы зямлі на пізанскіх могілках Кампа Санта.

Генрых VII не быў вялікім чалавекам, але цвёрдым, міласцівым, захопленым носьбітам высокіх і бліскучых ідэй. Што асабліва цікава для характарыстыкі эпохі, ён быў антыкананістам. Валадаранне яго мае ўніверсальна-гістарычную цікавасць, з прычыны таго, што выявіла жывучасць імператарскай традыцыі і разам з тым абсалютную нездзяйсняльнасць яе.

У 1921 годзе, калі адзначаўся шасцісотгадовы юбілей Дантэ, італьянскі ўрад грабніцу і надмагільныя помнікі Генрыха VII, вылепленыя ў XIV стагоддзі Дзіна дзі Камаіна, перанеслі ў Пізанскі сабор. Магільны склеп упрыгожыў новы надпіс на латыні і вершы Дантэ з 13-ы песні «Рая».

Шлюб і дзеці правіць

Гл. Barthold, "Der Romerzug K. Heinrich von L ützelburg" (1830); J. C. Kopp, "König und Kaiser Heinrich und seine Zeit" ("Geschichte der eidgenössischen Bünde", 1854); Wenck, "Clemens V und Heinrich VII" (1882).

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
  Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
 
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі