Спытыгнеў I
Спытыгнеў I (чэшск.: Spytihněv I.; каля 875[1] — 915) — чэшскі князь у 894—915 гг.
Спытыгнеў I чэшск.: Spytihněv I. | ||
![]() | ||
Спытыгнеў I на фрэсцы | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
894 — 915 | ||
Папярэднік | Баржывой I | |
Пераемнік | Ураціслаў I | |
Нараджэнне | 870-я | |
Смерць | 915 ці 912 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Пржамысловічаў | |
Бацька | Баржывой I | |
Маці | Людміла Чэшская | |
КіраваннеПравіць
Спытыгнеў I стаў князем пасля двух гадоў непасрэднага кіраўніцтва краінай мараўскага кіраўніка пасля смерці Баржывоя I, з прычыны таго, што пасля смерці першага чэшскага князя Спытыгнеў заставаўся малалетнім. З’яўляўся васалам Святаполка I. У 895 годзе мадзьяры ўварваліся ў Маравію і зруйнавалі гэту дзяржаву. Пасля гэтага Спытыгнеў I аб’яўляе Чэшскае княства незалежным. Усё яго кіраванне прайшло ў войнах супраць венграў у саюзе з Баварыяй. Нягледзячы на пастаянныя набегі венграў і няздольнасць іх спыніць, Спытыгневу I удалося абараніць незалежнасць Чэхіі.
Розныя крыніцы ўказваюць дату смерці Спытыгнева I у 905 і 915 годзе. У наш час навукоўцы схіляюцца на карысць апошняй даты[2].
Спытыгнеў I другім пасля свайго бацькі Баржывоя прыняў хрысціянства.
ПродкіПравіць
Сям’яПравіць
Імя жонкі князя невядома. Спытыгнеў I памёр бяздзетным[3].
Зноскі
- ↑ Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
- ↑ H. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
- ↑ J. A. Sobiesiak, Bolesław II Przemyślida (+999), s. 139; http://www.moh.cz/cz/panov_03.html