Спытыгнеў II

Спытыгнеў II (чэшск.: Spytihněv II.; 103128 студзеня 1061) — князь Маравіі 1049—1054 і князь чэшскі з сакавіка 1055 з дынастыі Пржэмысловічаў. Старэйшы сын Бржэціслава I.

Спытыгнеў II
Spytihněv II.
Spytihnev2vesvatovitskeapo.jpg
Erb Přemyslovců.png
Князь чэшскі
сакавік 1055 — 28 студзеня 1061
Папярэднік Бржэціслаў I
Пераемнік Ураціслаў II
Нараджэнне 1031(1031)
Смерць 28 студзеня 1061(1061-01-28)
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Бржэціслаў I
Маці Юдыт фон Швейнфурт[d]
Жонка Ida of Wettin[d]
Дзеці Svatobor[d]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Спытыгнева II

БіяграфіяПравіць

КіраваннеПравіць

На каранацыі Спытыгнева II упершыню гучаў чэшскі харал Hospodine pomiluj ny.

Пасля ўзыходжання на пражскі стол Спытыгнеў адправіўся ў Рэгенсбург атрымаць пацверджанне сваіх правоў у Генрыха III, але затым выгнаў з княства ўсіх немцаў: не было зроблена выключэння нават для маці князя Юдзіф, сястры швабскага герцага Атона Белага; такая антынямецкая палітыка працягвалася да яго смерці. Тым часам ішла барацьба за інвестытуру, і Папа Рымскі Віктар II даў яму права насіць мітру і аблачэнне біскупа ў абмен на 100 марак у год.

Затым пачаўся канфлікт Спытыгнева II з братамі, мараўскімі князямі Ураціславам Оламаўцкім і Конрадам Брненскім. Спытыгнеў арыштаваў 300 мараўскіх знатных людзей, пасля чаго пазбавіў братоў права на княжацкія стальцы; Ураціслаў бег у Венгрыю (1058).

У студзені 1061 года Спытыгнеў II раптам памёр у росквіце сіл. Казьма Пражскі, які, верагодна, бачыў князя, пісаў у сваёй «Чэшскай хроніцы», што то быў муж з чорнымі, як смала, валасамі, з доўгай барадой, з вясёлым тварам і чырванню на белых, як снег, шчоках.

У часы кіравання Спытыгнева II у Празе пачалося (каля 1060) збудаванне трохнефнай раманскай базілікі Святога Віта (цяпер на яе месцы знаходзіцца гатычны сабор), якая павінна была служыць Пржэмысловічам у якасці каранацыйнага касцёла і месца пахавання.

Сям'яПравіць

Спытыгнева быў жанаты на Ідзе (Хідзе) з роду Ветынаў, дачцы Дытрыха, маркграфа Саксонскай усходняй маркі.

Яго сын Святабор-Фрыдрых на момант смерці бацькі знаходзіўся па-за межамі Чэхіі[1], як ізгой прэтэндаваў на прастол, але потым стаў манахам і патрыярхам Аквілеі. Паводле гіпотэзы А. У. Назарэнкі, заснаванай на генеалагічным аналізе недапушчальна блізкіх па царкоўных нормах шлюбаў у XI стагоддзі, дачка Спытыгнева была першай жонкай Святаполка Ізяславіча.

Пасля смерці Спытыгнева князем чэшскім стаў яго брат Ураціслаў пад імем Ураціслава II.

Зноскі

  1. А. В. Назаренко. Древняя Русь на международных путях. М., 2001, з. 576.

СпасылкіПравіць