Казьма Пражскі (лац.: Cosmas Pragensis, чэшск.: Kosmas; каля 104521 кастрычніка 1125, Прага) — першы чэшскі храніст.

Казьма Пражскі
лац.: Cosmas Pragensis
Род дзейнасці храніст, летапісец
Дата нараджэння каля 1045
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1125(1125-10-21)
Месца смерці Прага
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства
Дзеці Індржых, Бажэтэша
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходзіў са знатнага роду. Атрымаў адукацыю ў Празе і Льежы. У свіце германскага імператара Генрыха IV наведаў Венгрыю, Германію, Італію. З 1110 года — дэкан сабора Св. Віта ў Празе. «Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boëmorum) Казьмы Пражскага (пачата ў 1119-20 гадах) утрымлівае багаты і разнастайны матэрыял і з'яўляецца каштоўнай крыніцай (асабліва 3-я кніга, дзе апісваюцца сучасныя Казьме Пражскаму падзеі 1092—1125) па гісторыі Чэхіі. «Прадаўжальнікі Казьмы» давялі летапіс чэшскай гісторыі да пачатку XIII стагоддзя.

«Чэшскія хронікі» Казьмы нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара Летапісца і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма маюць фундаментальнае значэнне для славянскай культуры.

Публікацыі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

правіць
  • Třeštik D. Kosmas, 2 vyd., Praha, 1972
  • Краткая история Чехословакии. М., 1988