Гал Ананім (лац.: Gallus Anonymus, польск.: Gall Anonim; канец XI — пачатак XII стагоддзя) — аўтар старажытнай польскай хронікі, напісанай на лацінскай мове, пад назвай «Cronicae et gesta ducum sive principum Polonorum». Паходжанне Гала Ананіма працягвае быць прадметам навуковых спрэчак (у прыватнасці, незразумела, ці паказваеімя Гал на французскае паходжанне, ці працаваў ён раней у Венгрыі).

Гал Ананім
Дата нараджэння 1066[1]
Дата смерці 1145[2][3][…]
Род дзейнасці гісторык, манах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пліта ва Уроцлаве, якае згадвае Гала Ананіма

Хроніка

правіць

Хроніка Гала Ананіма складаецца з 3 кніг і ахоплівае гісторыю Польшчы да 1113 года (перыяд, практычна сінхронны адпаеведнік Аповесці мінулых часоў і «Чэшскай хронікі» Казьмы Пражскага), з’яўляецца найбольш багатай і каштоўнай крыніцай.

Хроніка паслужыла крыніцай для далейшай польскай сярэдневяковай і новай гістарыяграфіі. У прыватнасці, на гістарыяграфічнай канцэпцыі Гала грунтавалася польская ідэалогія «залатой вольнасці».

Упершыню выдадзена ў 1749 годзе.

Зноскі

  1. BNE authority file Праверана 19 чэрвеня 2020.
  2. Swartz A. Gallus Anonymus // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Anonymus Gallus // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.