Нестар Летапісец

Не́стар Летапі́сец, таксама Не́стар Пячэ́рскі, Не́стар Кі́еўскі (каля 1056—1114) — усходнеславянскі летапісец, агіёграф канца XI — пачатка XII стст., манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Традыцыйна лічыцца адным з аўтараў Аповесці мінулых часоў, якая разам з «Чэшскай хронікай» Казьмы Пражскага і «Хронікай і дзеяннямі князёў і ўладароў польскіх» Гала Ананіма, мае фундаментальнае значенне для славянскай культуры.

Нестар
Рэканструкцыя по чэрапе, метадам Сяргея Нікіціна
Рэканструкцыя по чэрапе, метадам Сяргея Нікіціна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1056
Месца нараджэння
Дата смерці 1114[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, агіёграф, манах, летапісец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кананізававаны Рускай праваслаўнай царквой у ліку прападобных.

БіяграфіяПравіць

Тэкст «Аповесці мінулых часоў» у складзе Іпацьеўскага летапісу пачынаецца з узгадкі яе бязыменага аўтара — чарнарызца Пячэрскага манастыра. Імя Нестара маецца толькі ў адным Хлебнікаўскім спісе, знойдзеным у 1809 годзе: «Повѣсти врѣменных лѣт · Нестера черноризца · Феодосьева манастиря печ(е)рьскаго…». Гэты спіс быў складзены ў канцы 1550 — пачатку 1560 гадоў, у ім маюцца ўласнаручныя праўкі кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы ад 1637 года. Двойчы Нестар-летапісец узгадваецца ў сачыненнях в XIII ст. пячэрскага інака Палікарпа, дойдзеных да нас у складзе «Пячэрскага патэрыка». У датаваным 1214—1226 гадамі пасланні Палікарпа да архімандрыта Акіндзіна ўзгадваецца Нестар як аўтар Летапісу («Нестер, иже тъй написа Летописец»). Другі раз Нестар узгадваецца ў творы Палікарпа пра Даміяна, Ерамію, Мацвея і Ісаака: «блаженный Нестер в Лѣтописци написа о блаженых отцихъ: о Демиане, и Еремѣи, и Матфѣи, и Исакыи». Тыя ж самыя сведчанні прысутнічаюць у «Жыціі прападобнага Антонія», складзеным крыху пазней і складзеным на вусных манастырскіх паданнях.

З «Аповесці мінулых часоў» вядома, што ў канцы XI ст. Нестар жыў у Пячэрскім манастыры: распавядае пад 1096 годам пра набег полаўцаў на Пячэрскі манастыр, ён кажа: «И приидоша на манастырь Печерьскый, нам сущим по кельям почивающим по заутрени». Акрамя таго, можна зрабіць выснову, што летапісец быў яшчэ жывы ў 1106 годзе: тады, піша ён, памёр «старець добрый» Янь, «у него же аз слышах многа словеса, яже вписах в летописиць». Больш дакладных сведчанняў пра выгляд Нестара няма.

Гісторык В. М. Тацішчаў меркаваў, што Нестар нарадзіўся на Белым Возеры.

Лічыцца, што Нестарам напісаныя «Чытанне пра жыціі і пра пагубленне Барыса і Глеба» і «Жыціе Феодосія Пячэрскага», але стыль Нестара-агіёграфа сваеасаблівы і зусім не падобны на стыль аўтара пачатковага летапісу.

КананізацыяПравіць

Кананізаваны (прападобны Нестар) Рускай праваслаўнай царквой; дзень памяці — 27 кастрычніка, паводле юліянскага календара. Мошчы знаходзяцца ў Блізкіх (Антоніевых) пячорах Кіева-Пячэрскай лаўры.

Нестар пад імем Нестар-Летапісец уваходзіць у спіс святых Рымска-каталіцкай царквы.

ПамяцьПравіць

 
Нестар Летапісец, 1661 г.

У СССР і ва Украіне былі выдадзены паштовыя маркі, прысвечаныя Нестару.

Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага экзархата) стварыла Ордэн прападобнага Нестара Летапісца.

Нацыянальны банк Украіны выдаў у 2006 годзе залатую юбілейную манету, прысвечаную Нестару, наміналам у 50 грывень.

Помнікі Нестару пастаўлены ў Кіеве, Уладзіміры, Луганску (1994 годзе каля Абласной універсальнай навуковай бібліьіятэкі ім М Горкага) і ў Барыспалі (Кіеўская вобласць, 27 чэрвеня 2017 г.)

У Кіеве ўзведзеныя два храмы прабадобнага Нестара Летапісца: па вул. Прамысловай, па вуліцы Добраахвотава, на тэрыторыі Кіеўскага ўнівесітэта права НАН Украіны.

Ва Украіне 9 кастрычніка прыходзіцца дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца. З 1997 г. святкуецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.

Зноскі

КрыніцыПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць