Дзень украінскага пісьменства і мовы

Дзень украінскага пісьменства і мовы (укр.: День української писемності та мови) — свята развіцця дзяржаўнай мовы, якое штогод адзначаецца ва Украіне 27 кастрычніка.[1]

Дзень украінскага пісьменства і мовы
Дзень украінскага пісьменства і мовы
Устаноўлена 6 лістапада 1997
Адзначаецца Сцяг Украіны Украіна
Дата 27 кастрычніка
Традыцыі Радыёдыктант нацыянальнага адзінства[uk]

Па праваслаўным календары гэта дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца, паслядоўніка Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў славянскага пісьменства.

Гісторыя правіць

Свята было запачаткавана 9 лістапада 1997 года, калі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма ў падтрымку ініцыятывы грамадскіх арганізацый і ўлічваючы важную ролю ўкраінскай мовы ў кансалідацыі ўкраінскага грамадства выдаў Указ № 1241 /97 «Да Дня ўкраінскага пісьменства і мовы».

Змена даты правіць

28 ліпеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб пераносе даты святкавання з 9 лістапада на 27 кастрычніка.[2] Змены ўнесены ў сувязі з пераходам Праваслаўнай царквы Украіны і Украінскай грэка-каталіцкай царквы на новаюліянскі каляндар.[3]

«Гэтае пытанне паўстала з новай сілай у выніку расейскай агрэсіі. У наш час юліянскі каляндар успрымаецца як звязаны з рускай царкоўнай культурай. Бо сучасны (новаюліянскі) каляндар выкарыстоўваюць тыя Цэрквы, якія падтрымліваюць нашу Памесную Царкву, а праціўнікі і, у першую чаргу, РПЦ — прытрымліваюцца старога (юліянскага) календара. Таму імкненне да захавання і сцвярджэння ўласнай, украінскай, духоўнай ідэнтычнасці, абароны ад агрэсіі «рускага свету» вымагае ад нас своечасовага рашэння — далучыцца да большасці Памесных Праваслаўных Цэркваў і ўвесці ва ўжытак новаюліянскі каляндар. », — пракаментавалі там сваё рашэнне Праваслаўная царква Украіны.

Асаблівасці святкавання правіць

У Дзень украінскай пісьменнасці і мовы па традыцыі:

  • ускладаюць кветкі да помніка Нестару-летапісцу;
  • ушаноўваць лепшых папулярызатараў украінскага слова;
  • заахвочваць выдавецтвы, якія выпускаюць літаратуру на ўкраінскай мове;
  • праводзіцца Міжнародны конкурс знаўцаў украінскай мовы імя Пятра Яцыка[uk] — конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і Лігі ўкраінскіх мецэнатаў. Штогадовая колькасць удзельнікаў — больш за 5 мільёнаў з 20 краін свету.

Існавала таксама традыцыя, калі бацькі праводзілі дзяцей у школу, а потым ішлі ў царкву: ставіць свечку перад вобразам Нестара-летапісца і маліцца, каб ён дапамагаў дзіцяці ў вучобе..[4]

У Дзень украінскага пісьменства і мовы Украінскае радыё[uk] традыцыйна праводзіць Радыёдыктант нацыянальнага адзінства[uk]. Гэтая акцыя была запушчана ў 2000 годзе. З таго часу кожны год кожны жадаючы можа прыняць удзел у напісанні радыёдыктанта і не столькі для таго, каб даведацца, ці добра яны ведаюць украінскую мову, колькі каб прадэманстраваць еднасць з усімі, хто любіць і шануе ўкраінскае слова.[5]

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Указ президента України від 28 липня 2023 года № 455/2023 «Про внесення змін до деяких указів Президента України»
  2. Зеленський підписав указ про перенесення Днів української писемності, козацтва та усиновлення. Українська правда _Життя. Праверана 31 ліпеня 2023.
  3. ПЦУ і УГКЦ переходять на новий календар: як зміняться дати релігійних свят (інфографіка) (укр.). ТСН.ua (24 мая 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  4. Rbc.ua. "День української писемності та мови: що потрібно знати про свято". РБК-Украина [украінская]. Архівавана з арыгінала 5 березня 2018. Праверана 2018-03-04. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка)
  5. Всеукраїнський радіодиктант національної єдності. Архівавана з першакрыніцы 8 листопада 2015. Праверана 8 листопада 2015.