Бржэціслаў II Малодшы
Бржэціслаў II (чэш. Břetislav II., пам. 22 снежня 1100 г.) — князь Чэхіі (1092—1100).
Бржэціслаў II Малодшы (чэшск.) Břetislav II. (польск.) Brzetysław II | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1092 — 1100 | ||
Папярэднік | Конрад I Брненскі | |
Пераемнік | Баржывой II | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | XI стагоддзе ці 1056[1] | |
Смерць | 22 снежня 1100[1] | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Пржамысловічаў | |
Бацька | Ураціслаў II | |
Маці | Адэлаіда Венгерская | |
Жонка | Лукарта[d] | |
Дзеці | Бржэціслаў, сын Бржэцісава II[d] | |
БіяграфіяПравіць
Бржэціслаў II належаў да роду Пржэмысловічаў, сын караля Чэхіі Ураціслава II. Пасля смерці дзядзькі Конрада I Брненскага ў 1092 годзе атрымаў у спадчыну чэшскі прастол.
Бржэціслаў адрозніваўся рэлігійнай стараннасцю. Ён пераследваў не толькі язычнікаў, але і клір, які служыў на славянскай мове, замяніўшы яго лацінскім абрадам; пераследваў ведзьмаў і язычніцкіх вешчуноў. Падчас распачатага ў гады яго кіравання Першага крыжовага паходу Бржэціслаў II загадаў сілком хрысціць пражскіх яўрэяў.
У час кіравання Бржэціслава мелі месца яго ўзброеныя выступленні супраць асобных славянскіх плямёнаў, якія адмаўляліся плаціць падаткі чэшскай казне. У 1093 годзе Бржэціслаў заняў Сілезію аж да Одэра.
Паводле традыцыі, спадчыннікам чэшскага трона пасля смерці Бржэціслава павінен быў стаць сын Конрада I, Ольдржых. Аднак Бржэціслаў здолеў пераканаць імператара Генрыха IV у тым, што правільней было б аддаць чэшскую карону Баржывою, брату Бржэціслава. Пасля вяртання з Германіі Бржэціслаў выгнаў Ольдржыха з Маравіі, якая належала таму, і аддаў яе Баржывою.
Бржэціслаў II быў забіты падчас выезду на паляванне ўдарам дзіды ў спіну. Паводле некаторых звестак, забойца быў падасланы прадстаўнікамі роду Вршоўцаў, які варагаваў з Пржэмысловічамі.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Бржетислав I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік Конрад I |
князь чэшскі 1092 — 1100 |
Пераемнік Баржывой II |