Іаланда Венгерская
Іаланда Венгерская (венг.: Árpád-házi Jolánta, Magyarországi Jolánta), (каля 1215 — кастрычнік 1253) — венгерская прынцэса з дынастыі Арпада, дачка караля Венгрыі Андраша II і Іаланды Куртэнэ, жонка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка.
Іаланда Венгерская | ||||
---|---|---|---|---|
Magyarországi Jolánta | ||||
|
||||
Папярэднік | Элеанора Кастыльская | |||
Пераемнік | Канстанцыя Сіцылійская | |||
Нараджэнне |
1215
|
|||
Смерць |
12 кастрычніка 1251[1] ці 1251[2] |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Арпады | |||
Імя пры нараджэнні | венг.: Árpád-házi Jolánta | |||
Бацька | Андраш II[3] | |||
Маці | Іаланта дэ Куртэнэ[3] | |||
Муж | Хаймэ I Арагонскі[3][4] | |||
Дзеці | Віяланта Арагонская[d][3], Канстанца Арагонская[d], Педра III Вялікі[3], Хаймэ II[d], Ізабела Арагонская[3], Санча Арагонскі[d][5], Марыя Арагонская[d], Санча Арагонскі[d] і Ferran d'Aragó[d] | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьІаланда была дачкой караля Венгрыі Андраша II і яго другой жонкі Іаланды Куртэнэ. Па бацькоўскай лініі прыходзілася унучкай Беле III і яго першай жонцы Агнес Антыохійскай. Па матчынай лініі была унучкай П’ера II дэ Куртэнэ і яго другой жонкі Іаланда Фландрскай.
Шлюб і дзеці
правіцьУ 1235 Іаланда выйшла замуж за караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка. Яны абвянчаліся 8 верасня ў Кафедральным саборы Барселоны. Для Хаймэ гэта быў другі шлюб. Першы, з Элеанорай Кастыльскай, быў ануляваны з-за крэўнага сваяцтва. Ад гэтага шлюбу застаўся сын Альфонса.
У Хаймэ і Іаланды нарадзілася 10 дзяцей:
- Іяланда Арагонская (1236—1301), стала каралевай Кастыліі, выйшаўшы замуж за Альфонса X Кастыльскага, мела дванаццаць дзяцей.
- Канстанцыя Арагонская (1239—1269), выйшла замуж за Хуана Мануэля Кастыльскага, сына караля Кастыліі Фердынанда III, мела дваіх дзяцей.
- Педра III Арагонскі (1239—1285), успадкоўваючы бацьку, стаў каралём Арагона і Валенсіі, графам Барселоны, па просьбе сіцылійцаў прыняў карону Сіцыліі (у 1282). Быў жанаты з Канстанцыяй Сіцылійскай, меў шесцярых дзяцей.
- Хаймэ Маёркскі (1243—1311), пасля смерці бацькі атрымаў у валоданне васальнае каралеўства Маёрка. Акрамя Балеарскіх астравоў, у яго ўваходзілі каталонскія графства Русільён і Сердань, а таксама сеньёры Манпелье, віконцтва Карла ў Аверні і баронства Амела каля Манпелье. Быў жанаты з Эскларамундай дэ Фуа, меў шэсцярых дзяцей.
- Фердынанд Арагонскі (1245—1250), інфант Арагона, памёр у раннім узросце.
- Санча Арагонскі (каля 1242—1255 — 1262 ці 1275), была заручана з Тібо V Наварская. Атрымала хрысціянскую адукацыю, якая схіліла яе пакінуць двор і стаць манашкай.
- Ізабэла Арагонская (1247—1271), выйшла замуж за караля Францыі Філіпа III, мела чацвёра дзяцей.
- Марыя Арагонская (1248—1267), прыняла пострыг у манастыры Сіхены.
- Санча Арагонскай (1250—1275), у 16 гадоў быў прызначаны арцыбіскупам Таледа, пакараны мусульманамі ў Мартас.
- Элеанора Арагонская (1251-?), інфанта Арагона, памерла ў раннім узросце.
Грамадская дзейнасць
правіцьІаланда была таленавітай жанчынай і валодала моцным характарам. Прымала ўдзел у палітычных справах нароўні са сваім мужам. Хаймэ вельмі цаніў яе як дарадцу. Іаланда прымала ўдзел у важных міжнародных пагадненнях. (Tractat d’Almizra з Кастыліяй, 1244). Падпісвала дамову аб здачы горада Валенсіі эмірам Заянам ібн Марданішам. Разам з мужам ўрачыста ўступіла ў Валенсію 9 кастрычніка 1238 г.
Таксама заахвочвала спробы сваіх дзяцей пасварыць Хаймэ з яго старэйшым сынам Альфонса.
Смерць і пахаванне
правіцьПамерла ўва Уэсцы ад ліхаманкі ў кастрычніку 1253. Пахавана ў манастыры Santa María de Vallbona ў каталонскім горадзе Лерыда. Пазней побач з ёй была пахавана яе дачка Санча.
Парэшткі каралевы былі перанесены ў вядомую зараз грабніцу ў 1275. Пра гэта сведчыць надпіс на бакавы баку саркафага:
Fuit translata donna | Violans regina | Aragonum | anno 1276.
У 2002 годзе ўрад Венгрыі фінансавала рэстаўрацыю грабніцы, ахвяраваўшы на дадзеную мэта 12 000 еўра. Нягледзячы на гэта, дазволу на ўскрыццё саркафага манаская абшчына Вальбуэна не дала.
Зноскі
- ↑ а б Jaume Sobrequés i Callicó, Mercè Morales i Montoya Comtes, reis, comtesses i reines de Catalunya — Editorial Base, 2011. — ISBN 978-84-15267-24-9
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/v/violante_de_hungria.htm
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- Del Arco, Ricardo. Sepulcros de la Casa Real de Aragón. Instituto Jerónimo Zurita. Consejo Superior de Investigaciones Científicas. Madrid. 1945.
- Ll. Cerveró Martí, «El comte Dionís d’Hongria, senyor de Canals, al seguici de la reina Violant: la descendència de Dionís als regnes de València i d’Aragó», a Jaime I y su época: X Congreso de Historia de la Corona de Aragón (Zaragoza, 1979), vol. 1, Saragossa, Institución Fernando el Católico, 1980, pp. 559–577.
- A. de Fluvià Escorsa, «Hongria i Catalunya: set segles de bones relacions», Paratge, 14 (2002), 83-85.
- F. Mateu i Llopis, «El Rex Hungarie y el Rex Valencie: sincronismos monetarios y sigilográficos en torno de doña Violante de Hungría», a Jaime I y su época: X Congreso de Historia de la Corona de Aragón (Zaragoza, 1979), vol. 3, Saragossa, Institución Fernando el Católico, 1980, pp. 545–555.
- F. Olivér-Brachfeld, Doña Violante de Hungría, reina de Aragón, Madrid-Barcelona, Ediciones de la Gacela, 1942 [trad. catalana: Violant d’Hongria, Barcelona, Associació Cultural Catalano-Hongaresa i de Relacions Culturals Hongria-Catalunya, 1991; trad. hongaresa: Árpád-házi Jolánta, Aragónia királyneja, Szeged, Anderle Ádám, 1993].
- R. Pérez de Heredia Valle, La reina Doña Violante de Hungría: fragmentos de su vida y arraigo de su recuerdo en Castellón de la Plana, Castelló de la Plana, Fundación Dávalos-Fletcher, 2001.
- M. C. Roca, Les dones de Jaume I, Barcelona, l’Esfera dels Llibres, 2008.
Спасылкі
правіць- Хайме I Арагонский. Хроника
- Манастыр Святой Марыі Архівавана 5 снежня 2007. (ісп.)