Самуіл Аба
Са́муіл Аба́ (Ша́муэл Аба́, венг.: Aba Sámuel; каля 990 — 5 ліпеня 1044) — венгерскі кароль (1041—1044), быў жанаты з сястрой караля Іштвана I Святога.
Самуіл Аба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Aba Sámuel | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Арсеола | ||||||
Пераемнік | Пётр Арсеола | ||||||
Нараджэнне |
990
|
||||||
Смерць |
5 ліпеня 1044 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Aba[d] | ||||||
Жонка | Sarolta[d][1] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1041 годзе Самуіл Аба стаў на чале незадаволеных, якія паўсталі супраць караля Пятра Арсеола. Пасля выгнання апошняга быў каранаваны і стаў новым каралём. Аднак неўзабаве супраць яго ўтварылася моцная кааліцыя, якая мелася на мэце вярнуць на прастол караля Пятра. З прычыны таго, што Аба не выканаў умоў міру, заключага з імператарам Генрыхам III, апошні разам з выгнаным каралём Пятром уварваўся ў 1044 годзе ў Венгрыю і разбіў войска Абы пры Дзьёры . Пераможаны Самуіл Аба быў схоплены і абезгалоўлены.
Ад Самуіла Абы вядзе сваё паходжанне, хоць без пераканаўчых доказаў, адзін з венгерскіх дваранскіх родаў, імем якога ў канцы XIX стагоддзя зваўся камітат Абаўй (частка сучаснага медзье Боршад-Абаўй-Земплен).
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.