Жупа́н (župan) — князь ці старшына ў паўднёвых славян[1], кіраўнік акругі[2].

Гісторыя

правіць

Паводле Канстанціна Парфірароднага, прыдунайскія славяне (харвацкія сербы) кіраваліся жупанамі — старцамі. У яго ж гаворыцца, што краіна харватаў была падзелена на жупанствы (zupania), а жупанамі (Zupanus sea jupanus) у сербаў, венграў і таксама ў іншых славян, апроч сербаў, зваліся начальнікі правінцыі ці дзяржавы.

У далматаў жупаны складалі асобы клас вяльможаў-саветнікаў васпана. Венгры змянілі гэта слова ў ішпан (ispan), гэта значыць граф.

У сучаснай Харватыі жупан (харв.: župan) — губернатар, глава жупаніі і мэр Заграба. Абіраецца на чатырохгадовы тэрмін скупшчынай жупаніі. Цяпер у Харватыі жупанамі завуць кіраўнікоў 20 жупаній.

Зноскі

  1. Срезневский И. И. Материалы для словаря древне-русского языка по письменным памятникам. — СПб.: Тип. Императорской академии наук, 1893. — Т. 1. — Стб. 884.
  2. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка / Пер. с нем. и доп. О. Н. Трубачёва. — М.: Прогресс, 1986. — Т. I. — С. 66.

Літаратура

правіць