Лімон
Лімо́н (лац.: Citrus × limon) — гібрыдны від дрэў з рода цытрус сямейства рутавых. Лімонам таксама завуць плод гэтай расліны.
Лімон | |||||||||||||||||||||||
Лімоннае дрэва. Агульны выгляд. | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВечназялёнае дрэва вышынёй 1,5—7 м. Галіны часцей з калючкамі. Лісце скурыстае, авальна-падоўжанае на кароткіх чаранках са спецыфічным пахам. Кветкі двухполыя, белыя, духмяныя, адэіночныя або ў гронхах. Самаапыляецца, цвіце і пладаносіць амаль увесь год. Плод — шматгнездавая ягада, мае ў сабе кіслоты (3,5—8,1 мг %), вітаміны C (45—140 мг %), A, B, P, цукар (1,9—3 %) і інш.
Пашырэнне
правіцьРадзіма — Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія. У 11 ст. завезены ў Міжземнамор’е. Культывуецца ў тропіках і субтропіках. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
Выкарыстанне
правіцьЛекавая расліна. 3 пладоў лімона прыгатаўляюць сокі, канцэнтраты, варэнне, мармелад, лімонную кіслату, тэхнічны і эфірны алей.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- Пярэднеў У. П. Лімон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- (Purdue University) Morton, Julia F. 1987. «Lemon». pp. 160—168, in Fruits of warm climates. (Julia F. Morton, Miami) (англ.) (Праверана 16 чэрвеня 2009)