Лайм (Citrus × aurantiifolia) — від раслін сямейства рутавых родам з Індыі, генетычна падобны да ​​лімону. Назва паходзіць ад персідскага слова لیمو (ліму).

Лайм

Плады лайма
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Citrus aurantiifolia (Christm.) Swingle, 1913

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506403
NCBI  159033
GRIN  t:10683
IPNI  771851-1
TPL  tro-50119437

У Міжземнамор'і распаўсюдзіўся ў другой палове I тыс. н. э.

Батанічнае апісанне правіць

Невялікае дрэва або куст вышынёй ад 1,5 да 5,0 м. Крона густая, галіны пакрытыя кароткімі калючкамі. Суквецці пазушныя, з 1-7 кветкамі, красаванне рэмантантнае; плады невялікія — 3,5-6 см у дыяметры, яйкападобныя, мякаць зеленаватая, сакавітая, вельмі кіслая. Лупіна зялёная, жаўтлява-зялёная або жоўтая, пры поўнай спеласці вельмі тонкая.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».