Ізабела Ягелонка

Ізабе́ла Ягело́нка (польск.: Izabela Jagiellonka; 18 студзеня 1519 — 15 верасня 1559) — польска-літоўская прынцэса, дачка польскага караля Жыгімонта Старога. Дзякуючы шлюбу ў 1539 годзе з Янашам Запальяі стала каралевай Венгрыі.

Ізабела Ягелонка
Izabela Jagiellonka
Нараджэнне 18 студзеня 1519(1519-01-18)[1]
Смерць 15 верасня 1559(1559-09-15)[1] (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Ягелоны
Бацька Жыгімонт I Стары[2]
Маці Бона Сфорца[2]
Муж Ян Запальяі
Дзеці Янаш II Запальяі[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Яе муж памёр праз два тыдні пасля нараджэння сына. З гэтага моманту пачалася барацьба Ізабелы за прастол для малалетняга Янаша Жыгімонта, які быў абраны каралём Венгрыі. Пасля ўзяцця ў 1541 годзе Буды туркамі Сулейман Цудоўны перадаў Ізабеле Трансільванію, дзе яна кіравала ад імя свайго сына. Сапраўдная ўлада знаходзілася ў руках кардынала Георга Марцінуці. У 1549 годзе легаты караля Чэхіі і Венгрыі (эрцгерцага Аўстрыі) Фердынанда I і Ізабела пагадзіліся вярнуць Трансільванію ў каралеўства Венгрыі. Улетку 1551 года яна была вымушана пакінуць Трансільванію, якая паводле дагавора ў Ньірбатары перайшла ў рукі Фердынанда I Аўстрыйскага. Вярнулася назад ў 1556 годзе са сваім сынам. Памерла ў Альбе Юліі 15 верасня 1559 года.

Шанаванне

правіць

Цікава, што галаву Ізабелы (як свяшчэнную рэліквію), падораную ў Мадрыдзе каралевай Ганнай Аўстрыйскай (апошняй жонкай Філіпа II), насіў з сабой архібіскуп Багаты (Калумбія) Луіс Сапата дэ Кардэнас. У 1573 годзе ён змясціў яе ў сярэбраны рэлікварый у галоўнай царкве горада і абвясціў Ізабелу заступніцай горада, а дзень шанавання гэтай святой быў усталяваны на 19 лістапада[3].

Зноскі

  1. а б Izabela Jagiellonka (Zapolya) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в Lundy D. R. The Peerage
  3. Juan Rodriguez Freyle. El Carnero, Cap.XI, стр.442

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць