Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей

(Пасля перасылкі з Лукаш Дзекуць-Малей)

Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей (1 кастрычніка 1888, Слонімскі павет Гродзенскай губерні — 20 студзеня 1955) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.

Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1888(1888-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1955(1955-01-20) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, рэлігійны дзеяч
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Арыгінал рукапісу перакладу Бібліі, які быў выкананы Л. Дзекуць-Малеем і А. Луцкевічам у 1930 годзе. Почырк Л. Дзекуць-Малея

3 1910 член баптысцкай царквы. На працягу двух гадоў наведваў рэлігійныя курсы ў Пецярбургу.

У 1918 у якасці камісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы) арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэтай абароны ад польскіх легіянераў. Удзельнік Гродзенскага беларускага сялянскага з'езда (1918), на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Беларускага з'езда Гродзеншчыны. 13.2.1919 арыштаваны польскімі ўладамі за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы; выпушчаны. Удзельнічаў у стварэнні «Грамады беларускай моладзі ў Горадні», акцёр яе драматычнай секцыі. Летам 1919 ўзначаліў Гродзенскую цэнтральную беларускую вучыцельскую раду. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919). У пач. 1920 адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады. У ліпені—верасні 1920 камісар сацыяльнага забеспячэння Гродзенскага рэўкама, потым баптысцкі прапаведнік у Брэсце.

У 1920—24 пераклаў 17 рэлігійных брашур з польскай і рускай моў на беларускую. Разам з А. Луцкевічам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Перад ІІ сусветнай вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, асабліва сярод навучэнцаў гімназій Брэста, Вільні, Маладзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бедных навучэнцаў. Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі.

 
Магіла Лукаша Дзекуць-Малея на Гарнізонных могілках у Гданьску

У час вайны прэсвітар беларускіх баптыстаў на акупіраванай тэрыторыі. У 1942 ў Мінску выдаў малітоўнік на беларускай мове. У чэрвені 1944 удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе. У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы — на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску, дзе быў акруговым прэсвітарам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Алена Глагоўская, «…Хоць бы і памёр, жыць будзе». Пра Лукаша Дзекуць-Малея (1888—1955) Пратэстанцкая Царква і Беларускі Нацыянальны Рух

Літаратура

правіць