Грамада беларускай моладзі ў Горадні
«Грамада беларускай моладзі ў Горадні» — беларуская маладзёжная арганізацыя ў Гродне. Існавала з мая 1919 да 1921 года.
Грамада беларускай моладзі ў Горадні | |
---|---|
![]() | |
Год заснавання | май 1919 |
Размяшчэнне | |
Дата ліквідацыі | 1921 |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/7/77/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F.jpg/273px-%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F.jpg)
Ініцыятары стварэння — Тамаш Грыб, Паўліна Мядзёлка, Лукаш Дзекуць-Малей і інш. У кастрычніку 1919 года налічвала 100 сяброў, большасць з іх складалі былыя ўцекачы Першай сусветнай вайны, настаўнікі беларускіх школ. 14 кастрычніка 1919 года на 2-м агульным сходзе ў кіраўніцтва Грамады абраны Паўліна Мядзёлка (старшыня), Курбскі і Амяльянчык (нам. старшыні), К. Салошык (сакратар). Паводле статута мела на мэце гуртаванне моладзі, прапаганду роднай мовы, гісторыі, геаграфіі, фальклору, развіццё спорту і фізічнай культуры. Працавалі секцыі: самаадукацыйная, літаратурная, драматычная, харавая, спартыўная і інш.; драматычны гурток (кіраўніца П. Мядзёлка), хор (кіраўнік У. Шах). Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатральныя спектаклі, частка грашовых збораў ішла на падтрымку беларускага дзіцячага прытулку і беларускіх школ. Філіялы грамады дзейнічалі ў вёсцы Крынкі (кіраўнік А. Парук) і вёсцы Верцялішкі (В. Сянцевіч). Пры спартыўнай секцыі ў 1920 года існавалі скаўцкая дружына і дзве футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтральнай вучыцельскай радай, мела кантакты з Беларускай цэнтральнай школьнай радай, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам і інш. Цярпела ганенні ад польскіх улад.
Літаратура
правіць- Карповіч М. Пра беларускі тэатр у Горадні // Наш край. 1929. № 3.
- Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця: Успаміны. Мн., 1974.
- Ляхоўскі У. «Грамада беларускай моладзі ў Горадні» // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.