Індывідуалізм (фр.: individualisme, ад па-лацінску: individuum — непадзельнае) — маральны, палітычны і сацыяльны светапогляд (Філасофія, ідэалогія), якое падкрэслівае індывідуальную свабоду, першараднае значэнне асобы, асабістую незалежнасць і вызнае прынцып «спадзявацца на самога сябе». Індывідуалізм супрацьпастаўляе сябе ідэі і практыцы падаўлення асобы, асабліва калі гэта прыгнечанне ажыццяўляецца грамадствам ці дзяржавай. Такім чынам, індывідуалізм — супрацьлегласць камунізму, халізму, сацыялізму, фашызму, этатызму, таталітарызму, калектывізму, камунітарызму, і іншых ідэалогій, якія настойваюць на падначаленні індывіда грамадству.[1]

Палітычны індывідуалізм

правіць

У палітычнай філасофіі індывідуалістычная тэорыя ўрада сцвярджае, што дзяржава павінна выконваць выключна ахоўную функцыю, гэта значыць абараняць свабоду кожнага індывіда, дзейнічаць як ён хоча, з адной толькі умовай, каб ён не рабіў замах на свабоду іншага.

Зноскі

Глядзіце таксама

правіць