Элісенда дэ Манкада

Элісенда дэ Манкада-і-Луна (ісп.: Elisenda de Moncada y Luna) (1292, Манкада, Каталонія1364, Барселона, Каталонія) — дачка барона дэ Манкада і дэ Атона Педра II дэ Манкада з дому Манкада; у замужжы — каралева Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі.

Элісенда дэ Манкада
ісп.: Elisenda de Moncada
Надмагілле Элісенды дэ Манкада ў манастыры Педральбес, Барселона
Надмагілле Элісенды дэ Манкада ў манастыры Педральбес, Барселона
Сцяг каралева Арагона
1322 — 1327
Папярэднік Марыя Кіпрская
Пераемнік Тарэса дэ Энтенца
Сцяг каралева Сардзініі і Корсікі
1322 — 1327
Папярэднік Марыя Кіпрская
Пераемнік Тарэса дэ Энтенца
Нараджэнне 1292(1292)
Манкада-і-Рэшак, Каталонія
Смерць 1364(1364)
Барселона, Каталонія
Месца пахавання
Род Манкада
Бацька Педра II дэ Манкада
Маці Элісенда дэ Пінас
Муж Хаймэ II Арагонскі
Дзеці няма
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Элісенда дэ Манкада нарадзілася ў 1292 годзе ў Манкадзе, у Каталоніі. Яна была дачкой Педра II, барона дэ Манкада і дэ Атона і Элісенды дэ Пінас.

25 снежня 1322 года ў Тарагоне яна была выдадзена замуж за Хаймэ II, караля Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі, графа Барселоны і іншых земляў Каталоніі. Гэта быў чацвёрты і апошні шлюб караля, за тры гады да вяселля заўдавелага ў трэці раз. Хаймэ II спадзяваўся праз гэты саюз умацаваць адносіны паміж тронам Арагона і малодшай галіной уплывовага феадальнага роды Манкада, які меў шматлікія ўладанні ў Каталоніі і на Сіцыліі.

У 1326 годзе каралева Элісенда дэ Манкада заснавала жаночы манастыр у Педральбесе, прыгарадзе Барселоны, даручыўшы яго клопатам манашак з ордэны кларысінак. У наступным годзе яна заўдавела і пасялілася ў доме каля заснаванага ёю манастыра. Тут каралева пражыла трыццаць сем гадоў. Элісенда дэ Манкада памерла ў 1364 годзе і была пахавана ў манастыры Педральбес.

Шлюб Элісенды дэ Манкада і Хаймэ II Арагонскага быў бяздзетным.

Зноскі

СпасылкіПравіць