Такійскі нацыянальны музей
Такійскі нацыянальны музей — самы стары і самы буйны музей Японіі, знаходзіцца на тэрыторыі такійскага гарадскога парку Уэно. На плошчы каля 100 тысяч квадратных метраў размешчаны пяць карпусоў — Галоўны, Усходні, цырыманіяльны, Хэйсэй і Скарбаў храмаў Хору-дзі. Нацыянальны музей уяўляе сабой гіганцкі культурны цэнтр.
Такійскі нацыянальны музей | |
---|---|
Заснаваны | 1872[1] |
Адкрыты | 17 красавіка 1872[2] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | |
tnm.jp (яп.) (англ.) (кар.) (ням.) (фр.) (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны выставай у 1872 годзе ў будынку Тайсэйдэн такійскага храма Юсіма-сэйдо больш за шэсцьсот экспанатаў, сярод іх — разнастайныя помнікі культурнай спадчыны, асабістыя рэчы імператарскага сямейства з палацавай скарбонкі, пудзілы, ўзоры карысных выкапняў і натуральных прадуктаў, якія дэманструюць прыродныя багацці краіны, яе флору і фауну. Выстава мела вялікі поспех, яе наведалі каля ста пяцідзесяці тысяч чалавек. Для падрыхтоўкі і правядзення выставы была створана спецыяльная ўстанова, якое назвалі Музей пры міністэрстве культуры і адукацыі. Ён і стаў правобразам Такійскага Нацыянальнага Музея.
У цяперашні час у калекцыі Такійскага Нацыянальнага музея налічваецца каля сто дваццаць тысяч адзінак захоўвання. Сярод іх творы розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, а таксама вырабы з металу, зброя, ваенныя даспехі, кераміка, лакавыя вырабы, тканіны, макеты архітэктурных помнікаў, археалагічныя знаходкі, гістарычны і этнаграфічны матэрыял, мноства тэматычных выданняў і фотаматэрыялаў.
Зноскі
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ https://www.tnm.jp/modules/r_free_page/index.php?id=144
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт музея
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Такійскі нацыянальны музей