Нацыянальны мастацкі музей Украіны

Нацыянальны мастацкі музей Украіны (укр.: Національний художній музей України) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых ва Украіне.

Нацыянальны мастацкі музей Украіны
Національний художній музей України
Музей старожитностей і мистецтв.png
Профіль музей выяўленчага мастацтва
Заснаваны 1899
Адкрыты 30 снежня 1904
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі 48500 (на 2011 год)
Памеры фонду 40000 экспанатаў
Дырэктар Марыя Задарожная
namu.kiev.ua
Commons-logo.svg Нацыянальны мастацкі музей Украіны на Вікісховішчы

Ён быў заснаваны 1 жніўня 1899 года ў часы Расійскай імперыі за кошт урада Расіі і ўкраінскай сям’і Цярэшчанкаў. Будынак музея быў спраектаваны архітэктарам Уладзіславам Гарадзецкім. Музейная калекцыя заснавана на ахвяраванні Багдана Ханенкі, Цярэшчанкі, Вікенція Хвойкі, Мікалая Біляшоўскага і іншых. Распачаў працу 30 снежня 1904 года. Станам на пачатак XXI стагоддзя фонды музея налічваюць каля 40 тысяч экспанатаў. У ім ёсць унікальная калекцыя твораў украінскага жывапісу, скульптуры і іканапісу XII—XX стагоддзяў. Дзякуючы гэтаму, стаў адной з цэнтральных устаноў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва, крыніцай духоўнай культуры.

Зноскі

СпасылкіПравіць