Венгерскі нацыянальны музей
Венгерскі нацыянальны музей (венг.: Magyar Nemzeti Múzeum) — адзін з галоўных музеяў Будапешта, прысвечаны гісторыі і мастацтву Венгрыі.
Венгерскі нацыянальны музей | |
---|---|
Заснаваны | 1802[1] |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | Múzeum körút 14–16.[3] |
Дырэктар | László Csorba[d] |
mnm.hu (венг.) mnm.hu/en (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМузей быў заснаваны ў 1802 годзе на аснове калекцыі манет, кніг і рукапісаў графа Ферэнца Сечэні, а ў наш час фонды музея налічваюць больш за мільён розных экспанатаў.
Будынак
правіцьРазмяшчаецца ў велічным будынку з калонамі, створаным па праекце Міхая Полака. У афармленні інтэр'ераў музея бралі ўдзел Карай Лотц і Мор Тан. На ступенях гэтага будынка ў 1848 годзе паэт Шандар Петэфі заклікаў народ да рэвалюцыі, прачытаўшы сваю «Нацыянальную песню».
Экспазіцыя
правіцьПастаянныя выстаўкі Венгерскага нацыянальнага музея ахопліваюць гісторыю Венгрыі з моманту заснавання дзяржавы да 1990-х гадоў. У лапідарыі прадстаўлена калекцыя камянёў рымскага перыяду і іншыя археалагічныя знаходкі. Сярэднявечны перыяд і эпоху турэцкага нашэсця ў Венгрыі ілюструюць каралеўскія рэгаліі, прадметы сярэднявечнага побыту, ювелірныя вырабы, калекцыя манет і зброі. У экспазіцыі залы, прысвечанай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, прадстаўлены палатка камандуючага турэцкай арміяй і цудоўныя інкруставаныя рэнесансныя сталы аднаго з храмаў паўночна-ўсходняй часткі Венгрыі. Зала гісторыі XX стагоддзя прыцягвае ўвага выстаўкай зброі часоў дзвюх сусветных войнаў і калекцыяй агітацыйных плакатаў.
Асобная зала музея прысвечана каралеўскай мантыі, у якой каранаваўся заснавальнік венгерскай дзяржавы кароль Іштван. Яна выканана з візантыйскага шоўка з залатым гафтам і ўпрыгожана жэмчугам. Святы Іштван падарыў мантыю царкве ў 1031 годзе.
У партрэтнай галерэі музея прадстаўлена цудоўны збор партрэтаў каралёў з дынастыі Арпадаў.
У музычнай экспазіцыі Венгерскага нацыянальнага музея прадстаўлены клавікорд Моцарта, барытон Эстэрхазі, арфа Марыі-Антуанэты, раялі Бетховена і Ліста.
Зноскі
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Elérhetőség | Magyar Nemzeti Múzeum Праверана 10 красавіка 2020.
Літаратура
правіць- Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
- Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венгерскі нацыянальны музей
- Афіцыйны сайт (венг.) (англ.) (ням.) (фр.) (італ.) Архівавана 26 красавіка 2017.