Плакат
Плакат (ням.: Plakat ад фр.: placard — аб'ява, афіша, ад plaquer — наляпіць, прыляпляць) — кідкая, як правіла буйнафарматная, выява, якая суправаджаецца кароткім тэкстам, створаная ў агітацыйных, рэкламных, інфармацыйных ці навучальных мэтах. (У іншым значэнні — разнавіднасць графікі). У сучасным дызайне плакат успрымаецца як «зведзенае ў выразную візуальную формулу паведамленне, прызначанае сучасніку для высноў і пэўных дзеянняў». Гэта формула адлюстроўвае пэўны ўзровень графічнага дызайну і інфармуе пра прадмет камунікацыі[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/%D0%91%D1%8F%D0%B7%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0_%D0%B7%D0%BD%D1%96%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BC_%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%BF%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E%21.jpg/250px-%D0%91%D1%8F%D0%B7%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0_%D0%B7%D0%BD%D1%96%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BC_%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%BF%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E%21.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/1920_olympics_poster.jpg/250px-1920_olympics_poster.jpg)
Да асаблівасцей жанру можна аднесці наступнае: плакат павінен быць бачны на адлегласці, быць зразумелым і добра ўспрымацца гледачом. У плакаце часта выкарыстоўваецца мастацкая метафара, рознамаштабныя фігуры, адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, контурнае пазначэнне прадметаў. Для тэксту важным з'яўляецца шрыфт, размяшчэнне, колер. У плакатах выкарыстоўваецца таксама фатаграфія ў спалучэнні з рысункам і з жывапісам.
Зноскі
- ↑ Эллекция плакатов Музея дизайна в Цюрихе Архівавана 22 ліпеня 2010. // Журнал «Как». 2001, № 2 (16)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плакат