Агітацыя
Агітацыя (лац.: agitatio — «прывядзенне ў рух») — вусная і друкаваная дзейнасць, якая мае на мэце палітычнае ўздзеянне на грамадскую і індывідуальную свядомасць праз распаўсюджванне розных ідэяй, поглядаў, лозунгаў, перакананняў, а таксама прыцягненне людзей да актыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці. Для агітацыі могуць актыўна выкарыстоўвацца сродкі масавай інфармацыі, мітынгі, сходы, дэманстрацыі і інш.
Формы агітацыі
правіць- Сустрэчы з выбаршчыкамі, мітынгі, шэсці.
- Агітацыя ў СМІ (тэлебачанне, радыё, газеты, часопісы).
- Агітацыя ў Інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках (стварэнне груп, кантэкстная рэклама).
- Знешняя агітацыя (банеры, вулічныя шчыты, вулічныя маніторы).
- Арганізацыя канцэртаў, мерапрыемстваў, дабрачынных акцый.
- Наглядная агітацыя (улёткі, плакаты).
- Тэлефонная агітацыя: апытанні і аўтаматычныя тэлефанаванні (масавае рассыланне запісу голасу кандыдата).
- Праца з ініцыятыўнымі групамі працоўных калектываў (буйныя прадпрыемствы, заводы, ваенныя часткі, ВНУ).
- Выступы на сходах буйных супольнасцяў (напрыклад, перад бацькамі школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садоў).
Перадвыбарная агітацыя
правіцьАгітацыя, якая ажыццяўляецца ў перыяд выбарчай кампаніі і мае на мэце заахвоцiць выбаршчыкаў да галасавання за кандыдата, кандыдатаў, спіс кандыдатаў ці супраць яго (іх) альбо супраць усіх кандыдатаў (супраць усіх спісаў кандыдатаў) называецца перадвыбарнай. Таксама можа ажыццяўляцца агітацыя за наведванне выбараў для павелічэння яўкі, але без агітацыі за канкрэтных кандыдатаў.