Міхай Полак
Мі́хай Полак (венг.: Pollack Mihály; 30 жніўня 1773, Вена — 5 студзеня 1855, Пешт) — аўстра-венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Міхай Полак | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1773[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1855 (81 год) ці 3 студзеня 1855[3] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Уплыў | Johann Ferdinand von Hohenberg[d][4] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Першыя ўрокі ў архітэктуры атрымаў ад свайго бацькі, таксама архітэктара. Вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе пераехаў у Мілан да свайго зводнага брата Леапольда Полака, дзе ўдзельнічаў у працы над Міланскім саборам. У 1798 годзе пераехаў у Пешт для працы над праектам лютэранскай царквы.
З 1808 года Міхай Полак уваходзіў у архітэктурны камітэт Пешта і тым самым адыграў велізарную ролю ў афармленні горада. У Пешце Полак будаваў жылыя дамы і палацы ў стылі позняй готыкі з элементамі класіцызму. Па праекце Полака ў Будапешце пабудаваны будынкі Венгерскага нацыянальнага музея, палаца Шандара ў Будзе і былой ваеннай акадэміі Людовікі. Імя Міхая Полака носіць адна з плошчаў венгерскай сталіцы ў Пешце непадалёк ад Венгерскага нацыянальнага музея.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Mihály Pollack // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
- ↑ 2,0 2,1 Поллак Михай // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Pollak, Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 23. — S. 81.
- ↑ 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2021.
- ↑ Österreichische Akademie der Wissenschaften Pollack, Mihály // Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950 / Hrsg.: Österreichische Akademie der Wissenschaften Праверана 11 ліпеня 2021.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхай Полак
- Міхай Полак у ВСЭ(недаступная спасылка)