Міланскі сабор (італ.: Duomo di Milano) — кафедральны сабор у Мілане. Пабудаваны ў стылі палымянай готыкі з белага мармуру. Будаўніцтва пачата ў 1386 годзе, аднак завяршылася яно толькі ў пачатку XIX стагоддзя, калі па распараджэнні Напалеона было скончана афармленне фасада. Некаторыя дэталі, аднак, дарабляліся і пазней: да 1965 года.

Славутасць
Міланскі сабор
італ.: Duomo di Milano
45°27′51″ пн. ш. 9°11′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Мілан
Канфесія каталіцтва
Епархія Міланская архідыяцэзія[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль італьянская готыка[d] і Flamboyant[d]
Архітэктар Simone da Orsenigo[d]
Дата заснавання 1386
Будаўніцтва 13861965 гады
Вышыня 108,5 м
Матэрыял мармур
Сайт duomomilano.it/it/ (італ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусветнавядомая чацвёртая па велічыні царква ў свеце размешчаная ў самым цэнтры Мілана і з’яўляецца яго сімвалам. Гэта познегатычны цуд, які змяшчае цэлы лес шпіляў і скульптур, мармуровых востраканцовых вежак і калон, сплеценых разам павуціннем лёгкіх апор.

Ён трэці па велічыні ў Еўропе пасля сабораў Святога Пятра ў Рыме і Святога Паўла ў Лондане. Па ўмяшчальнасці саступае сярод гатычных храмаў толькі Севільскаму, а сярод італьянскіх храмаў — толькі сабору Святога Пятра ў Рыме. Сабор упрыгожваюць 3 400 статуй.