Мор Тан
Мор Тан (венг.: Than Mór, ням.: Moritz Than; 19 чэрвеня 1826, Обечэ, Бач-Бодраг — 11 сакавіка 1899, Трыест) — венгерскі мастак. Удзельнік Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў.
Мор Тан | |
---|---|
венг.: Than Mór | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1828[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1899[1][2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Паходжанне | венгр |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс, графіка |
Вучоба | Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Вена |
Вядомыя працы | карціны «Мохацкая бітва», «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея»; праект першай маркі Венгрыі |
Уплыў | Карл Раль |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
М. Тан вывучаў спачатку юрыспрудэнцыю, затым вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Удзельнічаў у Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. Пазней вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у мастака Карла Раля.
Пасля заканчэння вучобы здзейсніў падарожжа праз Германію і Бельгію ў Парыж, дзе ў 1856 годзе напісаў карціну «Мохацкая бітва (1526)». Пасля тры гады жыл у Рыме, малюючы па заказах барона Сіна (Georg Simon von Sina) палотны міфалагічнага зместу, напрыклад, «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея». У 1859 годзе мастак атрымлівае заказ на ўпрыгожванне насценным жывапісам Рэдутнай залы ў Пешце і вяртаецца на радзіму.
Мор Тан пісаў таксама карціны гістарычнага зместу, партрэты (у тым ліку імператара Аўстра-Венгрыі для галоўнай залы новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі), выконваў алтарны і насценны жывапіс.[4]
Стварэнне першай венгерскай маркіПравіць
Гл. таксама У 1848 годзе Мор Тан стварыў праект першай венгерскай паштовай маркі.[5] Аднак гэта марка так і не была эмітавана, паколькі Венгрыя страціла незалежнасць у 1849 годзе і ўвайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Таніраваны малюнак так і не выпушчанай у паштовы абарот маркі працы Т. Мора цяпер займае ганаровае месца ў музеі марак у Будапешце.[6]
У 1850 годзе, пасля паражэння Венгрыі ў вайне за незалежнасць 1848—1849 гадоў у Венгрыі паступілі ў абарот аўстрыйскія паштовыя маркі, паколькі яна стала адной з аўстрыйскіх правінцый. Гэта былі мініяцюры з выявай або аўстрыйскага герба з арлом, або партрэта імператара Франца Іосіфа I. Яны выкарыстоўваліся на тэрыторыі Венгрыі аж да 1867 года.[6]
ГалерэяПравіць
Баль Атылы
Мохацкая бітва 1526 года
Партрэт архітэктара Полака
Комарамская бітва
Аблога Буды
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026389321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Mor or Moritz Than // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026389321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Autorenkollektiv. Meyers Konversationslexikon. — 4. Auflage. — Leipzig und Wien: Verlag des Bibliographischen Instituts, 1885—1892. — Bd. 15: Sodbrennen — Uralit. (ням.) (Праверана 28 сакавіка 2010)
- ↑ Visnyovszki G. Stamps. — Budapest: Állami Nyomda Publishing, 1996. — P. 85. (англ.)
- ↑ 6,0 6,1 Hungarian Philatelic Society of Great Britain(англ.) (недаступная спасылка). Trill Towers. — Сайт Венгерскага грамадства філатэлістаў Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 28 сакавіка 2010.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мор Тан