Шары
рака ў Афрыцы
Ша́ры (Chari, Shari) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, цячэ па тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, праз Чад і па яго мяжы з Камерунам.
Шары | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1450 км |
Басейн | 700 000 км² |
Расход вады | 1 159 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 8°34′13″ пн. ш. 19°03′23″ у. д.HGЯO |
Вусце | Возера Чад |
• Каардынаты | 12°54′34″ пн. ш. 14°33′54″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чад |
Краіна | |
Басейн ракі Шары | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвараецца зліццём рэк Уам, Бамінгі і Грыбінгі, якія пачынаюцца ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы; большая частка цячэння ў межах Рэспублікі Чад (часткова з’яўляецца граніцай паміж Чадам і Камерунам). Упадае ў возера Чад, з прытокам Лагоне ўтварае агульную дэльту. Даўжыня (ад вытокаў р. Уам) 1450 км, плошча басейна каля 700 тыс. км². Паводка ў летні дажджлівы сезон, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у асеннія месяцы. Сярэдні расход вады каля г. Нджамена 1060 м³/с.
Суднаходная ад г. Батангафа на р. Уам (больш за 860 км). Рыбалоўства. На Шары — г. Нджамена (сталіца Чала).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).