Адкрыць галоўнае меню
Банжул
Banjul
Герб
Герб
Banjul King Fahad Mosque.jpg
Краіна
Акруга
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Батэрст
Плошча
  • 12,2 км²
Вышыня цэнтра
0 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
34 828 чалавек (2003)
Шчыльнасць
2902 чал./км²
ISO 3166-2
GM-B
Банжул на карце Гамбіі
Банжул (Гамбія)
Банжул

Банжул (англ.: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на востраве Банжул, у вусці ракі Гамбія пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.

ГісторыяПравіць

Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як ваеннае ўмацаванне і цэнтр гандлю рабамі. Першапачаткова быў названы Батэрстам (англ.: Bathurst) у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калоній Генры Батэрста. 18 лютага 1965 года горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была заменена на сучасную, якая азначае «бамбук».

22 ліпеня 1994 года ў Банжуле адбыўся дзяржаўны пераварот, у гонар якога была пабудавана трыўмфальная арка 22, як вароты ў сталіцу. У наш час у ёй размешчаны тэкстыльны музей.

У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які з'яўляецца аварыйным портам для амерыканскіх Шатлаў.

КліматПравіць

Клімат Банжула
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37 39 40 41 41 38 34 33 34 37 36 36 41
Сярэдні максімум, °C 31 32 34 33 32 32 30 29 31 32 32 31 32
Сярэдні мінімум, °C 15 16 17 18 19 23 23 23 23 22 18 16 19
Абсалютны мінімум, °C 7 10 12 12 14 18 21 20 17 16 12 9 7
Норма ападкаў, мм 3 3 0 0 10 58 282 500 310 109 18 3 1 296
Крыніца: [1][2]

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

  1. BBC Weather : Banjul
  2. "Average Conditions Banjul, Gambia". Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 11 красавіка 2012. BBC Weather.

СпасылкіПравіць